Сёння 8 сакавіка
Навіны

Прадстаўнікі "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у міжнароднай сустрэчы ЛГБТ-актывістаў у Празе

Прадстаўнікі

З 12 па 15 лістапада ў чэшскай сталіцы праходзіла міжнародная сустрэча ЛГБТ-актывістаў “Пашырэнне магчымасцяў ЛГБТ-арганізацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”. Канферэнцыя сабрала 25 удзельнікаў з Беларусі, Сербіі, Румыніі, Чэхіі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Босніі і Герцагавіны. Арганізавала сустрэчу чэшская ЛГБТ-арганізацыя “Proud”.

Беларусь на сустрэчы была прадстаўлена праваабарончым праектам “ГейБеларусь”. Старшыня арганізацыі Сяргей Андросенка і намесніца старшыні Наталля Манькоўская паехалі ў Прагу, каб распавесці аб дзейнасці арганізацыі, знайсці партнёраў для будучай дзейнасці і пераняць лепшы вопыт калег з іншых краін.

Арганізуючы сустрэчу арганізатары хацелі дапамагчы ўдзельнікам сустрэчы распрацаваць новыя стратэгіі для інфармацыйна-тлумачальнай працы, улічваючы дадатны і адмоўны вопыт арганізацый і абмеркаваць неабходнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасці арганізацый.

13 лістапада Наталля Манькоўская распавяла для прысутных пра праваабарончы праект “ГейБеларусь” і яго дзейнасць, распавяла аб Мінскім гей-прайдзе.

14 лістапада ўдзельнікі сустрэчы, між іншай працы, прааналізавалі поспех некаторых складаных еўрапейскіх Прайдаў і вылічылі іх мінусы. Удзельнікі сустрэчы аналізавалі Балтыйскі гей-прайд, Маскоўкі і Белградскі гей-прайды.

15 лістапада Наталля Манькоўская і Сяргей Андросенка ў межах працоўных груп распавялі на сустрэчы пра свабоду асацыяцыі і мірнага сходу ў Беларусі і Расіі, замацаваўшы яе дэманстрацыяй фота-прэзентацыі з Мінскага гей-прайда, Маскоўскага гей-прайда і Санкт-Пецярбургскага гей-прайда.

Прадстаўнікі

Вынікам сустрэчы для беларускіх актывістаў стала дамова аб супрацоўніцтве з некаторымі ЛГБТ-арганізацыямі Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.

"Міжнародны накірунак працы арганізацыі - адзін з галоўных. Міжнародная ўвага і падтрымка, вопыт іншых арганізацый неабходны для пабудовы эфектыўнай і правільнай стратэгіі дзейнасці ў Беларусі такой буйной і амбітнай арганізацыі, як "ГейБеларусь", - мяркуе старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь"  Сяргей Андросенка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte