Сёння 6 жніўня
Навіны

Сяргей Андросенка ў Стакгольме нагадаў зімбабвійскай моладзі пра праблемы ЛГБТ

Сяргей Андросенка ў Стакгольме нагадаў зімбабвійскай моладзі пра праблемы ЛГБТ

Эксперты Альтэрнатыўнай Моладзевай Палітыкі Беларусі і сябры “ГейБеларусі” прынялі ўдзел у Глабальнай канферэнцыі 2011 у Швецыі. Глабальная канферэнцыя «Мужнае кіраванне: значэнне моладзі як будаўнікоў дэмакратыі» прайшла 20-22 мая ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Удзел у канферэнцыі прыняло каля 80 прадстаўнікоў з Беларусі, Швецыі, Зімбабвэ, Лівана, Лівіі, Емэна і Палестыны.

У першы дзень канферэнцыі член Рады Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі Беларусі (нацыянальная рада моладзевых недзяржаўных грамадскіх арганізацый і ініцыятываў) Сяргей Андросенка задаў пытанне прадстаўнікам зімбабвійскіх моладзевых НДА, ці працуе нацыянальная моладзевая рада Зімбабвэ з ЛГБТ. Пытанне выклікала некаторае замяшанне ў зімбабвійскага спікера ў прэзідыўме Mzivandile Ndlovu, адказаць яму дапамог ягоны калега з залі.

Прадстаўнік з Зімбабвэ распавёў аб тым, што прэзідэнт Зімбабвэ лічыць гомасэксуалаў горшымі за свіней, а таксама пра ўсю цяжкасць становішча ЛГБТ і працы з імі, а таксама аб гатоўнасці супрацы з зімбабвійскімі ЛГБТ-арганізацыямі, пра якія ён пакуль не ведае. Іншая прадстаўніца з Зімбабвэ выказала нязгоду з папярэднім прамоўцам і выказала пазіцыю, што праблема ў працы па пытанні роўнасці жанчын і ЛГБТ у Зімбабвэ існуе, што не ўся прагрэсіўная моладзь талерантная, і сітуацыю трэба тэрмінова выпраўляць. Прамова зімбабвійскай моладзевай актывісткі выклікала апладысменты.

Цікавай была прамова ЛГБТ-актывіста з Лівана, ён распавёў аб умовах працы ў мусульманскай краіне.

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” на Глабальнай канферэнцыі прадстаўляў Яўген Якіменка. Усяго Альтэрнатыўная моладзевая палітыка Беларусі дэлегавала на канферэнцыю 12 чалавек.

Мэтай канферэнцыі было ўзмацненне маладых лідэраў і моладзевых арганізацый ў сваёй працы як будаўнікоў дэмакратыі. Шмат увагі на канферэнцыі было прысвечана таму, якім чынам мір і пытанні бяспекі суадносяцца з грамадзянскай супольнасцю і развіццём дэмакратыі.

Цягам канферэнцыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў: дыскусіі, даклады, майстар-класы, а таксама прэзентацыі. Разглядаліся пытанні месца і ролі моладзі ў пабудове мірнага, свабоднага і бяспечнага грамадства, працы арганізацый ў недэмакратычных краінах, а таксама іх бяспекі, свабода слова і прэсы. Адзін з майстар-класаў быў прысвчаны праблемам ЛГБТ.

Глабальная канферэнцыя 2011 «Мужнае кіраванне: значэнне моладзі як будаўнікоў дэмакратыі» была арганізавана Нацыянальным саветам шведскіх моладзевых арганізацый (LSU). Шведскі нацыянальны савет моладзевых арганізацый быў створаны ў 1948 годзе для ўзмацнення кантактаў паміж моладдзю Заходняй і Усходняй Еўропы.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" представлена на VII конгрессе Ассамблеи НГО, который проходит в Минске 16-17 июня

Представитель "ГейБеларуси" принял участие в конференции UNITED в Турции

Лідары "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у Форуме беларускіх недзяржаўных ініцыятываў у Варшаве

Представитель ГейБеларуси принимает участие в крупнейшей ЛГБТ-конференции Америки

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Представитель "ГейБеларуси" принял участие в конференции "United" в Братиславе

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

У Кіеве адбылася прэ-кансультацыя паміж няўрадавымі ЛГБТ- і МСМ-арганізацыямі

В Минске прошла конференция по вопросам развития гражданского общества

Варвара Красутская коротко о конференции ILGA-Europe в Гааге

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Правозащитные организации России, Польши и Швеции также поддержали Минский гей-прайд 2011

Паведамленне са Стакгольма: "Мінскі гей-прайд, вы не адны!" (фота)

Civil Rights Defenders і ЛГБТ-актывісты з розных краін шлюць сваю падтрымку Мінскаму гей-прайду

10-11 ноября в Стокгольме состоится Европейская конференция по вопросам профилактики ВИЧ/СПИД и ИППП среди МСМ

Civil Rights Defenders асуджае разгон шэсця гей-прайда ў Мінску

Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула

Вопросы ЛГБТ обсудили в рамках Недели Беларуси в Швеции

На Днях Беларусі ў Швецыі абмяркуюць пытанні ЛГБТ

Беларускае пытанне на Прайдзе ў Швецыі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte