Сёння 19 кастрычніка
Навіны

7 траўня ў Малдове распачнецца Восьмы прайд геяў і лесбіянак «Вясёлка над Днястром»

7 траўня ў Малдове распачнецца Восьмы прайд геяў і лесбіянак «Вясёлка над Днястром»

Пачнецца малдаўскі Прайд з мірнай маніфестацыі гомасэксуалаў у падтрымку прыняцця закона аб недыскрымінацыі па самым цэнтры Кішынэву. Арганізатарам маніфестацыі і прайду з′яўляецца малдаўская ЛГБТ–арганізацыя «ГендэрДок–М». Таксама ў межах Прайду ў Малдове пройдуць узнагароджанне пераможцаў конкурса «За талерантнасць», публічная цырымонія заключэння саюза аб партнёрстве, пропаведзь ад пастараў Даян Фішэр і Фларыяна Бухучану, пройдуць арт і дыскусійныя клубы, адбудзіцца круглы–стол «Вопыт працы і перспектывы развіцця жаночага руху на постсавецкай прасторы».

Запланаваны і забаўленчыя мерапрыемствы ў межах Прайда — гэта Safer Sex Promotion Party і Міжнародны конкурс трансвестытаў «Miss Flawless Queen–2009», у якім у мінулым годзе перамагла выбітная беларуская травесці–дзіва Таіс.

Нагадаем таксама, што мінулая спроба правесці маніфестацыю ў Кішынэве была жорстка падаўлена, тады ў небяспецы апынуліся больш за 50 удзельнікаў прайду з розных краін свету, офіс малдаўскай арганізацыі і гасцініцу, дзе пражывалі госці прайду, пільнавалі агрэсіўна настроеныя гамафобы. Тым не менш ахвяр на Прайдзе ўдалося пазбегнуць. Аб гэтым і іншым у мінулым годзе падрабязна распавёў Сяргей Андросенка, які прадстаўляў Беларусь на Сёмым Прайдзе малдаўскіх геяў і лесбіянак разам з Таіс.

7 траўня ў Малдове распачнецца Восьмы прайд геяў і лесбіянак «Вясёлка над Днястром»

Беларускія ЛГБТ–актывісты тады выказалі сваё абурэнне ў Адкрытым звароце да пасла Малдовы ў Беларусі і прэм′ер–міністра Малдовы, які ў самой амбасадзе ў Мінску прымаць адмовіліся, таму актывісты былі вымушаны адправіць лісты па пошце.

З 4 па 9 траўня у межах праграмы Восьмага Прайда пройдзе таксама стажыроўка удзельнікаў праекта PRECIS па тэме «Праца арганізацый ЛГБТ са сродкамі масавай інфармацыі».

Глядзець усю праграму Восьмага малдаўскага Прайда геяў і лесбіянак «Вясёлка над Днястром»

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Член польского парламента высказал слова поддержи Минскому гей-прайду

Шэсце Мінскага гей-прайда 22 кастрычніка забаронена Мінгарвыканкамам

15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход "ГейБеларусі"

Беларуская партыя "Зялёныя" ў падтрымку Мінскага гей-прайда

На Адкрыцці Мінскага Прайда: "Я хачу, каб людзі саромеліся гамафобіі"

Епископ Объединенной церкви христиан веры евангельской призвал не допустить гей-прайд

12 и 13 октября - Свободный Театр в поддержку Минского гей-прайда (+видео)

11 октября - Торжественное Открытие Минского гей-прайда 2011

"Принтексмедиа" отказалось печатать наклейки Минского гей-прайда через сутки после приёма заказа

Лукашенко не против гей-парада на окраине города

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte