Сёння 14 кастрычніка
Навіны

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Падчас Мінскага гей-прайда 2011 і 2012 ладзілася прэзентацыя фотапраекта “10 асобаў Мінскага гей-прайда. Навошта я іду на гей-прайд”. Таксама фотапраект быў прэзентаваны ў Гродна, Віцебску і Брэсце.

На Мінскі гей-прайд прыходзяць розныя людзі. Гэта не толькі ЛГБТ, але і іх сябры, калегі, родныя. У кожнага свая прычына прыходзіць на Мінскі гей-прайд.

Зараз мы вырашылі паказаць асобаў Прайда ў інтэрнэце і сцісла распавесці пра тое, чаму ж людзі ўсю ж такі ідуць на гей-прайд.

Гэта Барыс Сагайдараў з Жодзіна, бармэн-адміністратар

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ён ідзе на Мінскі гей-прайд для таго, каб людзі зразумелі, што каго б мы не любілі і з кім бы мы не мелі зносіны, усе аднолькавыя.

Я іду на Прайд для таго, каб людзі бачылі, што мы такія ж як і ўсе людзі - простыя і натуральныя”, - кажа Барыс.

Людміла Волкава з Мінска, офісная супрацоўніца

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд для таго, каб падтрымаць сваіх сяброў геяў, лесбіянак, трансгендараў. А камусьці паказаць прыклад, што адкрыць свой твар не страшна.

Паліна Шырма з Мінска, псіхалагіца

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

«Ці была я талерантнай заўсёды? Напэўна, так. Ніколі ніводная лесбіянка не адабрала ў мяне цукерку, ніводнага разу гей ня выхапіў кашалёк з сумкі ... чаму мне не быць талерантнай? Я раблю высновы пра людзей на падставе іх учынкаў, а не іх сэксуальнай арыентацыі», - распавядае Паліна.

Гей-прайд не прапагандуе гомасэксуальнасць, ён прапагандуе талерантнасць. Таму давайце арганізуем гей-прайд!”, - падсумоўвае яна.

Аляксандр Сянкевіч ці то з Мінска, ці то з Жодзіна, актывіст Маладых сацыял-дэмакратаў - Малая Грамада

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд, каб падтрымаць сваіх сяброў, дапамагчы ім змагацца за свае правы.

"Тым больш, што я на сабе адчуў, што такое гамафобія, хоць я і не гей. Мяне звольнілі з адной прыватнай фірмы пасля таго, як на працы з'явіліся фатаграфіі, з якіх можна было зрабіць выснову, што я фліртую з хлопцам. Тады я не стаў неяк адстойваць свае правы. Зараз я б зрабіў па-іншаму", - кажа Аляксандр.

Наталля Манькоўская ў мінылым з Оршы, а зараз з Мінска, у мінулым - доктарка, зараз - праваабаронца

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

"Мінскі гей-прайд для мяне - гэта, у першую чаргу, пра правы чалавека: пра магчымасць мірна сабрацца і правесці час, гэта аб парушаемых правах, пра пашырэнне правоў і магчымасцяў", - распавядае Наталля.

Герман Паладаў з Мінска, механік на адным з буйных мінскіх заводаў

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд, бо хоча жыць ў талерантным еўрапейскім грамадстве.

Аліна Далгіх з Мінска, журналістка

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд, бо выступае за тое, каб людзі разумелі адзін аднаго і шанавалі разнастайнасць.

Сяргей Курчэўскі са Смалявіччыны, дарожны рабочы

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд, бо талерантнасць да геяў датычыцца непасрэдна яго.

Андросенка Хрысціна з Мінска, навучэнка адной са сталічных школаў

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Ідзе на Мінскі гей-прайд, бо ейны брат - гей.

Перад вамі 9 асобаў Мінскага гей-прайда, 10-ай асобай Мінскага гей-прайда можаш стаць ТЫ!

Глядзі болей фотаздымкаў з серыі "10 асобаў Мінскага гей-прайда" ў Кантакце або Фэйсбуку.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 8)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда падчас Прайд-маршу ў сталіцы Нідэрландаў (фота і відэа)

Объявление о проведении конкурса "Мисс и Мистер Толерантность 2013"

Миланский Прайд выразил поддержку Минскому гей-прайду (фото, видео)

Любовь есть любовь. На Мюнстер Прайде несли плакаты в поддержку белорусских ЛГБТ-активистов (фото)

Сярод пераможцаў конкурса "Прэс-фота Беларусі 2013" серыя здымкаў з жыцця лесбійскай сям'і (фота)

Миланский Прайд призывает белорусское правительство позволить провести Минский гей-прайд 2013 (видео)

Швейцарский Фрибург Прайд высказал поддержку Минскому гей-прайду (фото и видео)

Организаторы Готланд Прайда заявили о поддержке Минского Прайда 2013

Amnesty International осуждает запрет публичных акций ЛГБТ в Беларуси и шествий Минского гей-прайда

Лукашэнка паўтарыў свае словы пра лесбіянак, геяў і гей-парад у Мінску (відыё)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte