Сёння 28 лістапада
Навіны

15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход "ГейБеларусі"

15 кастрычніка ў Мінску пройдзе ўстаноўчы сход

У суботу, 15 кастрычніка, у Мінску пройдзе устаноўчы сход праваабарончай арганізацыі геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў “ГейБеларусь”. Гэта першая спроба зарэгістраваць ЛГБТ-арганізацыю ў Беларусі ад красавіка 1999 года. Тады Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь не была зарэгістраваная “Ліга Лямбда”.

Ад 2009 года “ГейБеларусь” працуе як ініцыятыўная група, але зараз каманда саспела для правядзення ўстаноўчага схода рэспубліканскай арганізацыі – сябры арганізацыі ёсць па ўсёй краіне. У суботу яны з’едуцца, каб прыняць удзел у прыняцці статута арганізацыі, абранні старшыні, рады і кантрольна-рэвізійнай камісіі, абраць асноўныя накірункі дзейнасці і выпрацаваць агульную стратэгію для развіцця ЛГБТ-руха на працягу наступных пары гадоў.

Гэта важны крок да якога мы ішлі працяглы час. Заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях вельмі не простае і трэба было папрацаваць, каб зрабіць устаноўчы сход ЛГБТ-арганізацыі увогуле магчымым.

Мы спадзяемся, што дзяржава не будзе перашкаджаць рэалізацыі нашай свабоды асацыяцыі” – распавядае кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Місіяй нашай арганізацыі з’яўляецца стварэнне бяспечных і камфортных умоваў для жыцця ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі”, - паведамляе Андросенка.

Заснавальнікі арганізацыі выказваюць удзячнасць Асамблеі НДА, якая не адмовілася аказаць экспертную падтрымку ў афармленні дакументаў для падачы іх на рэгістрацыю.

Ужо ў панядзелак заснавальнікі плануюць перадаць паперы аб устаноўчым сходзе ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Варта нагадаць, што з 11 па 23 кастрычніка ў сталіцы праходзіць Мінскі гей-прайд – праваабарончы форум у падтрымку правоў ЛГБТ-супольнасці і талерантнага стаўлення да іх.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte