Сёння 28 лістапада
Навіны

Беларуская партыя "Зялёныя" ў падтрымку Мінскага гей-прайда

Беларуская партыя

11-га кастрычніка ў Мінску адбылося Урачыстае Адкрыццё Гей-прайду 2011. У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі Зялёных.

Што датычыццы да Беларускай партыі “Зялёныя”, то можна шчыра казаць пра тое, што мы не раз заяўлялі пра неабходнасць паважаць свабоды і правы кожнага грамадзяніна, у тым ліку калі ён належыць да прадстаўнікоў гомасэксуальнай арыентацыі. Для нас непрыймальныя партыі, рухі, арганізацыі і ініцыятывы якія адносяць сябе да “Зялёных” і не падзяляюць такі пункт гледжання", – сказаў падчас адкрыцця Яўген Герасіменка, сакратар Беларускай партыі “Зялёныя”.

Сябра партыі “Зялёныя” і старшыня арганізацыйнага савету Мінскага гей-прайду Сяргей Андросенка, лічыць, што “зараз у Беларусі гэтае штогадовае мерапрыемства па сваім памеры і колькасці удзельнікаў нагадвае толькі цень ад таго маштабу, што назіраўся падчас прайдаў у дзевяностых гадах. Нажаль, з цягам часу, жорсткія рамкі сучаснай рэчаіснасці заціскаюць прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў Беларусі ў ва ўсё больш сціплыя ўмовы, пакідаючы іх сам-на-сам з праблемамі непаразумення ў соцыуме. Але зараз існуе шэраг моцных праваабарончых і спецыялізаваных арганізацый, якія намагаюцца да раўнаважнага успымання сэксуальнымі большасцямі меншасцяў”.

Актывіст БПЗ таксама адзначыў “Спадзяемся, што хутка гей-прайд Мінска будзе больш массавым і будзе нагадваць па фармату, напрыклад, Стокгольмскі, дзе як правіла з прысутнай публікі 90 адсоткаў складаюць гетарасэксуалы, якія прыйшлі выказаць сваю салідарнасць з сэксуальнымі меншасцямі”.

Паводле Прэс-служба Беларускай Партыі "Зялёныя"

Аўтар артыкулу: Прэс-служба Беларускай Партыі "Зялёныя"

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte