Сёння 23 лістапада
Навіны

Беларускі Хельсінкскі Камітэт сабраў у падтрымку Мінскага гей-прайда музыку

Беларускі Хельсінкскі Камітэт сабраў у падтрымку Мінскага гей-прайда музыку

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) не падзяляе забарону Мінгарвыканкамам шэсця Мінскага гей-прайда і нагадвае аб канстытуцыйным праве грамадзян на свабоду перакананняў і мірных сходаў і выказвае падтрымку Мінскаму гей-прайду.

У падтрымку шэсця Мінскага гей-прайда БХК сабраў некаторыя выдатныя відэаматэрыялы, прысвечаныя барацьбе з гамафобіяй і змясціла іх на сваім сайце з невялікімі каментарамі.

Усяго ў падтрымку Мінскага гей-прайда на сайце праваабарончай арганізацыі прапануецца 7 кампазіцый.

Дарэчы, адно з мерапрыемстваў Мінскага гей-прайда было якраз прысвечана тэматыцы “Ці можна пераадолець гамафобію праз культуру”, БХК вырашыў паглыбіць нас у разважанні па гэтай тэме яшчэ больш.

Калі ласка, пераходзьце на сайт БХК і насалоджуйцеся музыкай супраць гамафобіі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte