Сёння 23 студзеня
Навіны

Фальшыўку напярэдадні гей-прайду распіярылі СМІ

Фальшыўку напярэдадні гей-прайду распіярылі СМІ

Звароты да грамадзянаў, нібы распаўсюджаныя па Ленінскім раёне ў звязку з правядзеннем ЛГБТ-фестывалю Мінскі гей-прайд, — былі фальшыўкай. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» яшчэ 14 кастрычніка паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы адміністрацыі Ленінскага раёну Мінска:

«Да гэтых улётак адміністрацыя Ленінскага раёну ня мае ніякага дачынення. Цяпер праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для выяўлення асобаў, якія займаюцца вось гэтай дзейнасцю з мэтай падрыву аўтарытэту дзяржаўнай улады і органаў мясцовага кіравання. У выпадку затрымання гэтыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці згодна з законам».

У зваротах, якія выкананыя на гербавым бланку, паведамляецца, што з 11 па 23 кастрычніка ў Мінску праходзіць «Фестываль гомасэксуалістаў і лесбіянак «Гей-прайд-2011», і зазначаецца:

«Раней падчас правядзення такіх мерапрыемстваў былі адзначаныя выпадкі здзяйсьнення іх удзельнікамі, якія знаходзіліся ў стане алькагольнага і наркатычнага ап’янення, супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сэксуальнага характару, ахвярамі якіх станавіліся непаўналетнія і малалетнія».

Далей у лістоўках напісана, што адміністрацыя заклікае жыхароў раёну да пільнасці: «не пакідаць без нагляду дзяцей, выключыць іх знаходжанне па-за жыллём у цёмны час сутак».

Фальшыўку напярэдадні гей-прайду распіярылі СМІ

Тут жа прыведзеныя кантактныя тэлефоны ідэалагічных службаў Мінгарвыканкаму і раённай адміністрацыі.

"Шырокі распаўсюд інфармацыя пра гэтыя ўлёткі атрымала дзякуючы СМІ. Аб'ектыўных падстаў верыць разасланай па СМІ інфармацыі пра налепленыя па Ленінскім раёне выканкамам ўлёткі супраць Гей-прайду было не шмат, мала хто правяраў інфармацыю ў выканкаме. Яе проста пачалі распаўсюджваць", - нагадвае старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка.

У інтэрв'ю "БелГазеце" Сяргей Андросенка выказаў меркаванне, што аўтарамі правакацыі маглі быць і канкурэнты "Клуба 6_А" па гей-бізнэсе, бо вечарыны Мінскага гей-прайда былі дужа паспяховымі ў камерцыйным плане.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte