Сёння 16 сакавіка
Навіны

Інтэргрупа па правах ЛГБТ Еўрапейскага Парламента падтрымлівае Мінскі гей-прайд 2012

Інтэргрупа па правах ЛГБТ Еўрапейскага Парламента падтрымлівае Мінскі гей-прайд 2012

«Права быць сабой, слоган вашага ЛГБТ форуму гэтага года, ёсць права любога пры нараджэнні: ў Свеце, у Еўропе і на самай справе ў Беларусі таксама. Гэта права, якое не павінна падвяргацца палітычнаму абмеркаванню, ідэалагічным межам або палітычнаму ціску з боку ўлады. Гэта права ў сутнасці нашага існавання», - гаворыцца ў заяве членаў Еўрапейскага Парламента.

«Мы жадаем перадаць нашу абсалютную падтрымку Мінскаму Гей Прайду гэтага года. Лесбіянкам, геям, бісэксуалам і трансгендарам у Мінску і ва ўсёй Беларусі дадзена сукупнасць правоў чалавека, якія прадугледжваюць: права на жыццё, права на свабоду выказвання і сходаў, права на прыватнае, так і сямейнае жыццё, раўнапраўе перад законам і свабоду ад дыскрымінацыі.

У той час, калі свабода асацыяцый і свабода выказвання пад пагрозай не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх Расіі і Украіне, Вы можаце быць упэўнены, што заявы Еўрапейскага Парламента поўныя салідарнасці да Вашай асаблівай працы. Мы спадзяемся мерапрыемствы гэтага года будуць развівацца мірна і што свабода быць сабой будзе прасоўвацца наперад і заваюе розумы і сэрцы большасці», - гаворыцца ў лісце падпісанага кіраўнікамі Інтэргрупы Еўрапейскага Парламента па правах ЛГБТ Майклам Кэшманам і Ульрыке Луначак, а таксама еўрадэпутаткай Хеленай Флаўтрэ.

Нагадаем, сёння ўвечары, 10 кастрычніка, адбудзецца Прайд-канцэрт на якім супраць гвалту над ЛГБТ-моладдзю выступяць беларускія гурты «Open Space», «Naka» і «Разбітае сэрца пацана».

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte