Сёння 22 студзеня
Навіны

Кацярына Борсук, старшыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда 2013: "Мы хочам быць абароненымі і не хочам - прыніжанымі"

Кацярына Борсук, старшыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда 2013:

Чаму гей-прайд — не прапаганда, а спосаб адстаяць правы ЛГБТ-супольнасці? Ці ёсць у гэтым патрэба і ці ёсць нешта агульнае паміж геямі і фрыкамі — распавядаюць арганізатары дзявятага Мінскага гей-прайда.

Смешна чытаць пра аднарукага, якога штрафуюць за плясканне ў далоні ў сераду. Сумна — пра памерлага ад атрыманых у СІЗА пабояў. А пра тое, што ў міліцыі могуць не заўважаць, як хлопца збілі гамафобы, многія проста не ведаюць.

"Шмат хто кажа, што гамафобіі і трансафобіі ў Беларусі няма. Няхай гэтая кніжка стане першым аргументам аб рацыі беларускіх ЛГБТ-актывістаў", — піша Сяргей Андросенка ў прадмове да кнігі "Хронікі дыскрымінацыі і прыгнёту ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі ў 2008-2013 гадах".

Парушэнне права на свабоду думкі, мірныя сходы і не толькі

З самых яскравых праблем ЛГБТ ў прававым плане можна назваць парушэнне права на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі: затрыманні падчас мірных акцый і сталая забарона на іх правядзенне, немагчымасць зарэгістраваць праваабарончую арганізацыю.

Права на свабоду слова і выражэння ўласнай думкі парушаецца праз абмежаванне доступу да некаторых рэсурсаў (напрыклад, gay.ru i lesbi.by), затрыманне нумароў часопісу "Pride" і тое, што сцяг ЛГБТ у Беларусі па-за законам.

Права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. У студзені-лютым 2013 году адбылося каля 10 міліцэйскіх аблаваў з затрыманнямі ў клубах. Напрыклад, міліцыя шукала непаўгагадовых сярод 30 і 40-гадовых асоб, якія наведвалі ЛГБТ-вечарыны.

Міліцыянт: "Мне гэта не падабаецца і ўсяму народу не падабаецца"

Некаторыя міліцыянты пакутуюць на гамафобію: "Я натурал. Мне гэта не падабаецца і ўсяму народу не падабаецца… мы абавязаныя… па магчымасці знайсці артыкул, пад які можна падвесці такія дзеянні" — адказвае міліцыянт на пытанне, ці можна хлопцу сядзець на каленях у хлопца ў грамадскім месцы.

Такое "не падабаецца" параджае наступствы большыя за "был бы человек, а статья найдётся". Напрыклад, у Гомелі збітаму на глебе гамафобіі хлопцу ў 2010 годзе адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Пацярпелы Раман Ф.: "Адзін з малойчыкаў (у прысутнасці міліцыі) яшчэ раз ударыў мяне ў твар. На што супрацоўнікі міліцыі проста спыталі: "А ён вас ударыў?"

Супрацоўнік міліцыі: "… усё адбылося ў цёмны час сутак, таму дзеянні не былі выражаныя ў грубым парушэнні грамадскага парадку… у дзеяннях А. адсутнічае склад крымінальна каральных дзеянняў…"

Сэксуальная арыентацыя — не чаравікі

На расповед пра праблемы ЛГБТ-супольнасці людзі часта рэагуюць узбурэннем: маўляў, я ж не ладжу шэсці з нагоды сваёй гетэрасэксуальнасці.

Старшыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда Кацярына Борсук лічыць, што людзі звычайна вельмі вузка глядзяць на сябраў ЛГБТ-супольнасці. Яны мяркуюць, што мэта супольнасці — расказваць пра сваю сэксуальнасць і як гэта класна.

Насамрэч мэта — адстаяць свае правы, атрымаць такія ж умовы для жыцця, як і астатнія людзі.

"Мы хочам быць абароненымі і не хочам — прыніжанымі ў школах, універсітэтах і паліклініках толькі праз сваю сэксуальную арыентацыю. Яна вызначаная не намі, а прыродай. Гэта не стыль жыцця і гэта не як змяніць чаравікі, праз месяц апрануўшы новыя", — упэўнена дзяўчына

"Я выступаў і буду выступаць супраць прапаганды гомасэксуалізму, гвалту, алкаголю і наркотыкаў"

Паказальным на гэтым фоне робіцца выказванне вакаліста гурта "Litesound" Дзмітрыя Каракіна: "Я выступаў і буду выступаць супраць прапаганды гомасэксуалізму, гвалту, алкаголю і наркотыкаў".

Дыскрымінуючы людзей з ЛГБТ, публічныя асобы і проста людзі нярэдка ставяць іх у адзін шэраг з педафіламі, наркаманамі, а таксама апазіцыянерамі і фрыкамі. У 2006 годзе, напрыклад, тых, хто быў на Плошчы, прыраўнялі да наркаманаў.

Ці не стане з часам стаўленне грамадства і ўладаў да вышэйзгаданых людзей такім жа самым, як да ЛГБТ?

Паводле АМП

Аўтар артыкулу: АМП

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Стилист Александр Киринюк: "Фрик - это не просто мой образ, это уже стиль жизни"

Правозащитник Вячеслав Бортник: "Советую ЛГБТ-активистам не отчаиваться, а идти дальше"

Кацярына Пытлева: Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй

Мнения. Беларусские футболисты к игрокам открытым геям готовы по-разному

Эдвард Тарлецкий о ЛГБТ-активизме, политике, людях и причинах своего отъезда из Беларуси

Гомельскія вернікі пра сэкс-скандал у епархіі

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Андросенка: "У царкве і касцёле багата гомасэксуалаў"

ЛГБТ из Южной Африки боятся, что после смерти Нельсона Манделы их лишат прав

Олег Ерёмин: "Точка зрения большинства государственных чиновников местных исполкомов: наркоманы, проститутки и гомосексуалы - это отбросы общества"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte