Сёння 13 лістапада
Навіны

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

КХП-БНФ: Лукашызм

На сайце Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі–БНФ дадзена ацэнка Мінскаму гей-прайду. Нейкі Янка Базыль піша пра сучасную Беларусь, якая вынішчае ўсё беларускае і прапагандуе ўсё чужое для беларускай нацыі. Вядома, што гомасэксуальнасць, на меркаванне аўтара артыкула, таксама не ўласціва беларусам.

«Лукашызм “лібералізуецца” — збачэнцам усё можна. У Мінску “пад фанфары” паведамлена пра “тыдзень супраць гамафобіі”. У адным з клубаў сабралася некалькі дзясяткаў асобаў з асяроддзя збачэнцаў і некалькі “сочувствуюшчіх”. Што-нішто на сцэне было нават напісана па-беларуску. А малады збачэнец, — вядучы гэтага адкрыцьця — нават меў на сябе вышываную беларускім арнаментам кашульку», - даецца на сайце КХП-БНФ ацэнка Адкрыццю восьмага Мінскага гей-прайда, што паказвае слушнасць стратэгіі арганізатараў паказаць, што гомасэксуальнасць традыцыйная ў Беларусі.

«З журналістамі паразмаўляла Н. Манькоўская, названая “праваабаронцам” (яна ж з’яўляецца нам. старшыні “праваабарончай арганізацыі GayBelarus”. Вось што заявіла гэтая “гэйка”: “На яго (клюб) можа выйсці і сказаць — так, я гей, я лесбіянка, але я за роўныя правы для ўсіх. Гэта інфармацыя пра разнастайнасць жыцця”. Вось як! У праграме “тыдня збачэнцаў” ёсць нават “навукова-практычная канферэнцыя” пад назовам “Квір-сэксуальнасць: улада, палітыкі і практыкі”. Паабяцана, што будуць удзельнічаць эксперты з Расіі, Казахстану, Украіны, Швецыі, Польшчы, Латвіі ды іншыя.

Антыбеларускі рэжым галасуе за ўвесь гэты сатанізм, каб беларусы завязлі ў гэтай лухце і перасталі б успамінаць пра сваю нядаўнюю перамогу над дыктатурай на выбарчым фарсе», - піша Янка Базыль на сайце КХП-БНФ.

Нагадаем, Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі–БНФ знаходзіцца ў Чорным спісе “ГейБеларусі” ад чэрвеня 2009 года.

Кіруе партыяй Зянон Пазняк, які ўжо доўгі час жыве ў палітычнай эміграцыі ў ЗША.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Мінскі гей-прайд 2013, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, пройдзе пад лозунгам "Мы ёсць!" (прома-ролік)

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Подпиши петицию в поддержку Минского гей-прайда 2013 и попроси это сделать друзей и подруг!

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte