Сёння 21 студзеня
Навіны

Лідар гурта "Amaroka" пра Мінскі гей-прайд: "Трэба прапагандаваць правы чалавека ды еўрапейскія каштоўнасці"

Лідар гурта

Мінскі панк-рок-гурт “Amaroka” планаваў адыграць на адмененым канцэрце для ўдзельнікаў фестывалю «Мінскі гей-прайд 2013. Слушны музычны партал Tuzin.fm узяў з гэтай нагоды каментар у лідара гурта Змітра Афанасенкі.

6 cнежня ў Мінску пачынаўся «Мінскі гей-прайд» — традыцыйны фестываль, які праводзіцца ў падтрымку талерантнага стаўлення да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў у Беларусі. У канцэртнай частцы мерапрыемства быў заяўлены выступ беларускамоўнай панк-каманды “Amaroka”.

Яе лідэр Зміцер Афанасенка падцвердзіў гэтую інфармацыю парталу Tuzin.fm. «Amaroka грае. І тут няма насамрэч чаго камэнтаваць. Усе сучасныя праблемы беларускага грамадства звязаныя з глыбокім кансерватызмам і бояззю любых зменаў. Нашае грамадства прыкрываецца савецкім міфам беларускай талерантнасці і змены не прыдуць самі, трэба прапагандаваць правы чалавека ды еўрапейскія каштоўнасці».

Дагэтуль публічна ў падтрымку правоў сэксуальных меншасцяў заяўлялі спявачкі Руся, Кацярына Пытлева, гурты "Open Space", "Naka" і "Разбітае сэрца пацана", нагадвае Tuzin.fm.

Нагадаем, дырэктар "Loft Cafe" адмяніў 06 снежня Прайд-канцэрт, нягледзячы на наяўнасць "гастролькі".

Паводле Tuzin.fm

Аўтар артыкулу: Tuzin.fm

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte