Сёння 9 кастрычніка
Навіны

Маладыя нацболы закідалі ў Мінску гетэрасэксуальнае вяселле яйкамі (+відыё)

Маладыя нацболы закідалі ў Мінску гетэрасэксуальнае вяселле яйкамі (+відыё)

9 верасня, у пятніцу ўвечары, пяцёра юнакоў з Аўтаномных нацыянал-бальшавікоў закідалі яйкамі адзін з гей-клубаў Мінска – “Клуб 6_А”, пакінулі на сцяне клуба гамафобныя графіці і ўлёткі “Не талерантнасці!”. Такім чынам гамафобная моладзь выказала пратэст супраць правядзення запланаванага гей-шэсця ў Мінску.

Пікантнасць гісторыі палягае ў тым, што якраз у той момант у памяшканнях клуба вяселле спраўляла гетэрасэксуальная пара, госці якой і сталі сведкамі інцыдэнта. Сітуацыя яскрава дэмантруе, што ахвярамі гамафобіі проста становяцца і гетэрасэксуалы.

А 23 верасня ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.

Маладыя нацболы закідалі ў Мінску гетэрасэксуальнае вяселле яйкамі

У памяшканні было пабітае акно, а дзверы заляпаныя чорнай фарбай. Да дзвярэй таксама была прымацаваная ўлётка з абрэвіятурай АНБ (аўтаномныя нацыянал-бальшавікі) “Не талерантнасці”, а таксама выявай чалавека ў чорнай масцы.

Маладыя нацболы закідалі ў Мінску гетэрасэксуальнае вяселле яйкамі

Мерапрыемствы Мінскага гей-прайда пройдуць з 11 па 23 кастрычніка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte