Сёння 17 кастрычніка
Навіны

Маскоўскае мужчынскае шоў "DИК" выступіць 21 верасня ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2012

Маскоўскае мужчынскае шоў

Вядомая ўкраінская драг-к’уін Фрыда Бакс ужо выступіла на першай прома-вечарыне беларускага праваабарончага форума “Мінск Прайд” 15 верасня, сабраўшы багата цікаўных людзей, сяброў і прыхільнікаў.

Але гэта ячшэ не ўсё вераснёвыя падарункі ад Мінскага Прайда – 21 верасня (пятніца) па запрашэнні канцэртнай кампаніі "THE BEST DAY" і праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у “Клубе 6_А” эстафету нашага Прайда пераймаюсь прыгажуны танцавальна-вакальнага мужчынскага шоў “DИК”.

DИК – гэта музычны праект, які бурыць стэрэатыпы і ніяк не заўважае цэнзуру. Кожная песня мае сваю адмысловасць, якая робіць чалавека больш вольным, пабуджае кіравацца сваімі ўласнымі думамі.

Даражэнькія сябры і сяброўкі, толькі для вас хлопчыкі з праекта “DИК” увечары 21 верасня з 23 гадзіны дораць добры настрой і сваю энэргію.

Кошты на ўваход даволі невялікія для такой канцэртна-клубнай падзеі, а пры пакупцы квіткоў загадзя яшчэ меншыя. Падрабязней пра кошты ў спецыяльнай сустрэчы ў Кантакце: http://vk.com/event42033103

Арганізатары просяць мець пра сабе пашпарт. Уваход на вечарыну выключна для паўналетніх.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte