Сёння 13 сьнежня
Навіны

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт паспрыяў пераносу даты публічнай акцыі Мінскага гей-прайда 2012

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт паспрыяў пераносу даты публічнай акцыі Мінскага гей-прайда 2012

У канцы верасня арганізацыйны камітэт Мінскага гей-прайда 2012 паведаміў, што ўжо зарэгістраваў заяўку на шэсце ў падтрымку талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці ў сталічным гарвыканкаме. Публічная акцыя была запланавана на 11 кастрычніка.

2 кастрычніка арганізатары Мінскага гей-прайда атрымалі ліст ад гарадскіх уладаў, у якім указваецца на недакладнасці ў пададзенай раней заяве. Гарадскія ўлады прапанавалі выправіць хібы і падаць новую заяву.

Ужо 3 кастрычніка арганізатары Мінскага гей-прайда падалі новую заяву на правядзенне публічнай акцыі Мінскага гей-прайда 2012, гэтым разам шэсце плануецца правесці ў аўторак 30 кастрычніка.

Тым не менш, усе раней анансаваныя мерапрыемствы восьмага Мінскага гей-прайда пройдуць у запланаваным фармаце, адкрыццё Прайда адбудзецца cёння 5 кастрычніка, а 11 кастрычніка будзе арганізавана публічная акцыя ў легальным фармаце.

На Прайд у Мінск з’язджаецца багата людзей з-за мяжы, вядома, ніякай думкі пра перанос Мінскага гей-прайда з-за бюракратычных правалочак і гаворкі не вялося, - каментуе сітуацыю старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда 2012 Сяргей Андросенка. – Мы правядзем усе мерапрыемствы, а пасля будзем рыхтавацца да шэсця. Прынамсі, у мяне з’явілася надзея на тое, што нам дадуць сёлета прайсці шэсцем легальна. Гарадскія ўлады не зацягвалі з разглядам нашай заявы і прапанавалі падаць новую”.

Мерапрыемствы Мінскага гей-прайда пад лозунгам «Аб праве быць сабой!» пройдуць з 5 па 11 кастрычніка і, як і ў мінулым годзе, мерапрыемствы праваабарончага ЛГБТ-форуму прымеркаваны да 11 кастрычніка, у гэты дзень сусветная ЛГБТ-супольнасць святкуе Дзень камін-аўта (дзень добраахвотнага прызнання ўласнай сэксуальнай арыентацыі).

Больш падрабязная праграма дасяжная на сайце Прайда: http://pride.gaybelarus.by/.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte