Сёння 10 кастрычніка
Навіны

Мінскі гей-прайд 2012 пройдзе з 05 па 11 кастрычніка

Мінскі гей-прайд 2012 пройдзе з 05 па 11 кастрычніка

Арганізатары ўжо зарэгістравалі заяўку на шэсце Мінскага гей-прайда 2012 у падтрымку талерантнага стаўлення да гомасэксуалаў, прызначанага на 11 кастрычніка, у Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

«Восьмы Мінскі гей-прайд пачнецца праз тыдзень. Яшчэ пару год і наш праваабарончы ЛГБТ-форум стане традыцыйнай гарадской падзеяй. У гэтым годзе мы зноў будзем казаць аб праве быць сабой: мы публічна асуджаем фізічны гвалт і псіхалагічны ціск у дачыненні да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, а таксама заклікаем беларускае грамадства і ўлады быць больш талерантнымі. Да гэтага часу нашу арганізацыю не зарэгістравалі і не далі нам правесці ніводнага легальнага шэсця Мінскага гей-прайда», - распавядае старшыня арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда 2012 Сяргей Андросенка.

Праграма Мінскага гей-прайда 2012 насычаная, за ўвесь час у рамках форума адбудзецца 15 мерапрыемстваў. Сярод найбуйнейшых - гэта шостая беларуская ЛГБТ-канферэнцыя. «Міжнародная міждысцыплінарная навукова-практычная канферэнцыя “Квір-сэксуальнасць: улада, палітыкі і практыкі” збярэ 6 кастрычніка экспертаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Украіны, Швецыі, Польшчы, Латвіі і іншых еўрапейскіх краін.

У рамках Прайда адбудзецца прэзентацыя выдання «Хронікі дыскрымінацыі і прыгнёту ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі ў 2008-2012 гадах», якое раскрые ўсю шырыню гомофобной агрэсіі і дыскрымінацыі ў Беларусі.

Закрыццё Мінскага Прайда 10 кастрычніка адбудзецца пад бясплатны канцэрт зорак беларускай эстрады ў падтрымку талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці і супраць гвалту над ЛГБТ-моладдзю. На канцэрце выступяць «Разбітае сэрца пацана», «Open Space», «Кажаны» і Паліна Рэспубліка.

Таксама ў рамках Прайда пройдуць яскравыя забаўляльныя вечарыны, якія заклічуць ЛГБТ-супольнасць і іх сяброў разам святкаваць разнастайнасць і радавацца жыццю тут, у Беларусі, нягледзячы на адсутнасць аднаполых шлюбаў і прававога поля, у якім прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці маглі б жыць адкрыта і годна.

Мерапрыемствы Мінскага гей-прайда пад лозунгам «Аб праве быць сабой!» пройдуць з 5 па 11 кастрычніка і, як і ў мінулым годзе, мерапрыемствы праваабарончага ЛГБТ-форуму прымеркаваны да 11 кастрычніка, у гэты дзень сусветная ЛГБТ-супольнасць святкуе Дзень камін-аўта (дзень добраахвотнага прызнання ўласнай сэксуальнай арыентацыі).

Арганізатары Мінскага гей-прайда хочуць бачыць гомасэксуалаў Беларусі шчаслівымі, сумленнымі і годнымі людзьмі. Сёння ў Беларусі вялікая група грамадзян нават і не марыць аб праве быць сабой, а збіццё гомасэксуалаў ці нават гетэрасексуалаў, якія раптам падаліся падобнымі на стэрэатыпнага гея - стала звычайнай практыкай.

Публічная акцыя запланавана на чацвер 11 кастрычніка.

Больш падрабязная праграма дасяжная на сайце Прайда: http://pride.gaybelarus.by/.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Інтэргрупа па правах ЛГБТ Еўрапейскага Парламента падтрымлівае Мінскі гей-прайд 2012

Кіраўнік місіі ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч даслаў прывітальны ліст Мінскаму гей-прайду

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт паспрыяў пераносу даты публічнай акцыі Мінскага гей-прайда 2012

6 октября: Международная конференция "Квир-сексуальность: политики и практики"

Радыё "Свабода" высветліла, як ставяцца прадстаўнікі апазіцыйных палітычных структур і рухаў да Мінскага гей-прайда

Статья на Musecube о выступлении DИКа в Минске 21 сентября

Фрыда Бакс выступіла ў Мінску ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2012 (фота і відыё)

Маскоўскае мужчынскае шоў "DИК" выступіць 21 верасня ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2012

Фрыда Бакс выступіць у Мінску 15 верасня ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2012

Запрашаем на сустрэчу-абмеркаванне стратэгіі Мінскага гей-прайда 2012

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte