Сёння 16 сьнежня
Навіны

Мінскі гей-прайд 2013, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, пройдзе пад лозунгам "Мы ёсць!" (прома-ролік)

Мінскі гей-прайд 2013, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, пройдзе пад лозунгам

Мерапрыемствы дзявятага беларускага праваабарончага ЛГБТ-форуму «Мінск Прайд» пройдуць у гэтым годзе з 6 па 10 снежня пад лозунгам "Мы ёсць!" і будуць прымеркаваны да Дня правоў чалавека. Сталічныя ўлады раней ні разу не дазвалялі праводзіць публічныя Прайд-маршы, але ЛГБТ-актывісты не губляюць надзею аднойчы атрымаць магчымасць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, якое гарантуе свабоду мірных сходаў. Мэта Мінскага гей-прайда - прыцягненне ўвагі грамадства і ўлады да праблем ЛГБТ-людзей у Беларусі і падтрымка талерантнага стаўлення да гомосэксулаў, бісэксуалаў і трансгендараў ў нашай краіне.

«Мы не губляем надзеі правесці чарговы Прайд-форум у Мінску паспяхова, кожны год мы верым у тое, што беларускія ўлады дазволяць нам правесці легальны Прайд-марш, права на які мы маем па Канстытуцыі. У любым выпадку, мы будзем імкнуцца заручыцца як мага больш шырокай падтрымкай з боку беларускіх грамадзян і лідараў грамадскай думкі», - каментуе надыходзячы Прайд-форум старшыня Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

«Напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску як раз у адзін час з Міжнародным днём процідзеяння гамафобіі, дазволіць правесці Прайд-форум паспяхова - гэта добрая магчымасць для беларускіх уладаў прадэманстраваць сваю прыхільнасць прынцыпам талерантнасці і недыскрымінацыі», - лічыць ЛГБТ-актывіст .

Варта адзначыць, што Прайд-тыдзень у гэтым годзе пройдзе пасля хвалі ціску з боку міліцыі на ЛГБТ-актывістаў Беларусі. За бягучы год міліцэйскія рэйды былі праведзены не менш чым на сямі ЛГБТ-мерапрыемствах у двух гарадах Беларусі, падчас аднаго з іх было затрымана каля 40 чалавек, больш за 70 чалавек па ўсёй Беларусі былі апытаныя па факце іх датычнасці ці падтрымкі дзейнасці ЛГБТ-ініцыятыў Беларусі. На мяжы, пры вяртанні ў Беларусь, у лідара Праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргея Андросенкі двойчы на працягу пяці месяцаў канфіскоўвалі пашпарт агульнай складанасцю на 62 дні. Таксама ў Мінску пад ціскам гарадскіх уладаў і міліцыі ў сакавіку быў вымушаны зачыніцца найстарэйшы гей-клуб, які да гэтага прапрацаваў 10 гадоў. У чэрвені, пасля працяглага псіхалагічнага ціску на сябе і сваю сям'ю, лідар Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка на нейкі час быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Дадатковыя спасылкі:

Анлайн-петыцыя ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013 (ужо больш за 560 подпісаў) на імя старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі: http://chn.ge/16nHSq0

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Наталля Манькоўская: Гей-прайд - гэта не дэманстрацыя сваёй сэксуальнай арыентацыі (відыё)

Павел Северинец: Если бы я был на месте мэра, я бы не давал разрешение на проведение гей-парада

Тацяна Равяка: Частка дэмакратаў ёсьць вельмі моцнымі гамафобамі

Карым Лахіджы: "Барацьба за правы геяў - як барацьба за правы жанчын 100 гадоў таму"

Вясёлкавы сцяг у Дзень правоў чалавека над трасай М1 у знак нязгоды з забаронай публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека, Сусветная арганізацыя супраць катаванняў і "Вясна" падтрымалі Мінскі гей-прайд 2013

Миссия США при ОБСЕ в Вене: "Соединённые Штаты заявляют о поддержке "Минск Прайд 2013"

IGLYO, ЛГЛ, Micro Rainbow, COC Гаага прислали письма поддержки Минскому гей-прайду 2013

Интергруппа по правам ЛГБТ Европейского Парламента поддержала Минский гей-прайд 2013

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte