Сёння 7 кастрычніка
Навіны

На Адкрыцці Мінскага Прайда: "Я хачу, каб людзі саромеліся гамафобіі"

На Адкрыцці Мінскага Прайда:

11 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё Мінскага гей-прайда 2011, прымеркаванага да Міжнароднага дня камін-аўта. На мерапрыемства з'явілася мноства прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, журналісты, дыпламаты, ЛГБТ-супольнасць, іх сябры, сваякі.

Пасля вітальнага слова старшыні праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і арганізатара Мінскага гей-прайда Сяргея Андросенкі перад прысутнымі выступілі са словамі падтрымкі сакратар Беларускай партыі «Зялёныя» Яўген Герасіменка, намеснік старшыні па сувязях з грамадскасцю «МСД-МГ» Аляксандр Сінкевіч, намеснік амбасадара Швецыі Давід Эмтэстам, прадстаўніца праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Якубоўская, каардынатар праграм па ВІЧ-СНІД РМГА "Сустрэча" Алег Яромін.

З прэзентацыяй праекта «10 асобаў Прайда» выступіла яго каардынатар Наталля Манькоўская: «Я - адзін з суарганізатараў Мінскага гей-прайда – 2011, але цяпер я выступаю не як член аргкамітэта, а як звычайны чалавек, які ў нейкі момант часу вырашыла для сябе, што прайд - гэта тое, чаму варта быць і дзеля чаго можна і трэба чымсьці ахвяраваць. Я ўдзельнічаю ў прайдзе не толькі для сябе, мой удзел - і для тых, хто цяпер не можа далучыцца з-за страху, залежнасці або засвоеных стэрэатыпаў аб сваёй «ненармальнасці».

Праваабаронцы Ксенія Дубіцкая  і Наталля Манькоўская:
На Адкрыцці Мінскага Прайда:

Амаль усе ўдзельнікі праекта «10 асобаў Прайда» распавялі аб сваім удзеле ў праекце і чаму яны падтрымліваюць гей-прайд: «На прайд я іду для таго, каб падтрымаць сваіх сяброў. Некаму паказаць прыклад таго, што адкрыць свой твар не страшна. Я хачу, каб людзі саромеліся гамафобіі так, як яны баяцца расказаць аб сваіх іншых страхах», - кажа актывістка «ГейБеларусі» Людміла Волкава.

Сяргей Андросенка дзячыць намесніка пасла Швецыі за падтрымку:
На Адкрыцці Мінскага Прайда:

На цырымоніі адкрыцця адбылася прэм'ера дакументальнага фільм «Юрый» рэжысёра Уладзіміра Іванова. «Юры» - фільм-гісторыя пра маладога гея з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, які жыве ў Беларусі. Ён распавядае пра тое, як стаў травесці-акцёрам і як прыняў удзел у двух Славянскіх гей-прайдах ў Расіі і Беларусі ў 2009 і 2010 гадах. Праз лёс чалавека рэжысёр паказаў лёс беларуска-расійскага ЛГБТ-руху і яго рэальнае жыццё.

На Адкрыцці Мінскага Прайда:

Святочнае мерапрыемства скончылася дыскусіяй, размовамі і фуршэтам.

Болей фотак з Мінскага гей-прайда ў нашай суполцы УКантакце.

Праект "10 асобаў Прайда" неўзабаве будзе прэзентаваны і ў інтэрнэце.

Адна з удзельніц фота-праекта Паліна Памазкова выказала сваё меркаванне: "Довольно часто противники прайда приводят аргумент, что публичные мероприятия ЛГБТ надо запретить, так как такая открытость может повредить незрелой психике детей… Что делать человеку самому или его родителю в случае, если он осознал свою гомо- или бисексуальность, это его частное дело. Но если человек - от природы "такой", если для него это так же естественно как для других - гетеро? Разве сексуальная ориентация - причина относиться к нему,  как к "второсортному"? Я считаю, что нет".

На Адкрыцці Мінскага Прайда:

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда падчас Прайд-маршу ў сталіцы Нідэрландаў (фота і відэа)

Объявление о проведении конкурса "Мисс и Мистер Толерантность 2013"

Миланский Прайд выразил поддержку Минскому гей-прайду (фото, видео)

Любовь есть любовь. На Мюнстер Прайде несли плакаты в поддержку белорусских ЛГБТ-активистов (фото)

Миланский Прайд призывает белорусское правительство позволить провести Минский гей-прайд 2013 (видео)

Швейцарский Фрибург Прайд высказал поддержку Минскому гей-прайду (фото и видео)

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Организаторы Готланд Прайда заявили о поддержке Минского Прайда 2013

Amnesty International осуждает запрет публичных акций ЛГБТ в Беларуси и шествий Минского гей-прайда

Лукашэнка паўтарыў свае словы пра лесбіянак, геяў і гей-парад у Мінску (відыё)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte