Сёння 22 сакавіка
Навіны

Публічная акцыя Мінскага гей-прайда 2013 плануе завяршыцца мітынгам ля клуба "Каста Дзіва"

Публічная акцыя Мінскага гей-прайда 2013 плануе завяршыцца мітынгам ля клуба

На мінулым тыдні арганізатары Мінскага гей-прайда 2013 перадалі ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дзве заяўкі на публічныя акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендэраў ў Рэспубліцы Беларусь. Акцыі прымеркаваныя да Дня правоў чалавека і закліканы ўказаць на ўніверсальнасць правоў чалавека.

Арганізатары просяць у гарадскіх уладаў дазволіць правядзенне двух акцый. 11 снежня ЛГБТ-актывісты хочуць правесці Прайд-марш па бульвары Шаўчэнкі і скончыць яго святочным мітынгам-канцэртам ля ўваходу ў клуб “Каста Дзіва”, 12 снежня актывісты просяць дазволіць правядзенне мерапрыемства ў Парку дружбы народаў.

У гэтым годзе беларускія ЛГБТ-актывісты арганізуюць Прайд -фестываль у дзявяты раз, але гарадскія ўлады яшчэ ні разу не дазвалялі правесці публічную акцыю легальна.

Сёлета Мінскі гей-прайд праходзіць пад лозунгам “Мы ёсць!”, ЛГБТ-актывісты і праваабаронцы хочуць прыцягнуць увагу грамадства і ўлады да праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія грамадзяне выключна на аснове сваёй сэксуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасці.

Некаторыя амбасады заходніх дзяржаў і заходнія палітыкі ўжо выказалі сваю падтрымку Прайд -фестывалю ў Мінску. У прыватнасці , некаторыя мерапрыемствы прайда абяцаў наведаць намеснік амбасадара Нідэрландаў Адрыян Палм, сваю падтрымку ўжо выказала Місія ЗША пры АБСЕ, дэпутатка Еўрапейскага Парламента Марайя Карнэлісан і дзясяткі няўрадавых арганізацый з усяго свету, у бліжэйшыя дні актывісты плануюць пачуць і іншыя заявы ў падтрымку Мінскага гей-прайда 2013. У Вашынгтоне і Нью-Ёрку плануецца правядзенне публічных акцый у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"БелГазета" про Минский гей-прайд 2013: "Пора по парадам"

Заявление организационного комитета девятого ЛГБТ правозащитного форума "Минский гей-прайд 2013"

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць (фота)

"Вопрос недели" на БелаПАН: Надо ли в Минске разрешать гей-парады? (видео)

Юлія Міцкевіч пра забарону публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013

Лідар гурта "Amaroka" пра Мінскі гей-прайд: "Трэба прапагандаваць правы чалавека ды еўрапейскія каштоўнасці"

Кацярына Борсук, старшыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда 2013: "Мы хочам быць абароненымі і не хочам - прыніжанымі"

Наталля Манькоўская: Гей-прайд - гэта не дэманстрацыя сваёй сэксуальнай арыентацыі (відыё)

Павел Северинец: Если бы я был на месте мэра, я бы не давал разрешение на проведение гей-парада

Тацяна Равяка: Частка дэмакратаў ёсьць вельмі моцнымі гамафобамі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte