Сёння 24 сакавіка
Навіны

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць (фота)

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць (фота)

Мінскі гей-прайд 2013 завяршыўся, але нашы чытачы даслалі нам фотаздымкі, пасля таго, як убачылі на слупах у мінскім мікрарёне Уручча плакаты Мінскага гей-прайда з серыі "Праўда ў тым, што...", якія распавядаюць сапраўдную інфармацыю аб гомасэксуальнасці і разбураюць стэрэатыпы, якія склаліся да ЛГБТ.

Рускамоўныя інфармацыйныя плакаты "Праўда ў тым, што..." былі падрыхтаваныя Праваабарончым праектам "ГейБеларусь" на аснове інфармацыі, падрыхтаванай расійскім сацыяльным ЛГБТ-праектам "Пульсар" (горад Омск).

Плакаты змяшчаюць інфармацыю аб тым, што гомасэксуальнасць - гэта тыповы варыянт сэксуальнай арыентацыі; сэксуальная арыентацыя не ўплывае на разумовае, фізічнае і псіхічнае развіццё; змяніць сэксуальную арыентацыю чалавека немагчыма; гомасэксуальную арыентацыю, як і любую іншую, не абіраюць; ЛГБТ ёсць сярод сваякоў, сяброў, калег любога чалавека; колькасць гомасэксуалаў у грамадстве не змяняецца; ВІЧ-статус не залежыць ад сэксуальнай арыентацыі і аб тым, што большасць людзей займаюцца сэксам не для нараджэння дзяцей.

Просьба да прыхільнікаў праваабарончага ЛГБТ-руху. Сябры і сяброўкі, калі вы клеіце нашы інфармацыйныя плакаты ў публічных месцах, калі ласка, рабіце гэта ў спецыяльных месцах, не псуйце дзяржаўную і прыватную маёмасць.

Калі Вы хочаце замовіць плакаты для сябе, калі ласка, паведамце аб гэтым на і мы абавязкова знойдзем магчымасць перадаць ці даслаць іх Вам. Пазначце ў тэме э-ліста "Хачу плакат".

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць

Узоры плакатаў:

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць

У Мінску нехта расклеіў на слупах інфармацыйныя плакаты з сапраўднай інфармацыяй пра гомасэксуальнасць

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"БелГазета" про Минский гей-прайд 2013: "Пора по парадам"

Заявление организационного комитета девятого ЛГБТ правозащитного форума "Минский гей-прайд 2013"

"Вопрос недели" на БелаПАН: Надо ли в Минске разрешать гей-парады? (видео)

Юлія Міцкевіч пра забарону публічных акцый Мінскага гей-прайда 2013

Лідар гурта "Amaroka" пра Мінскі гей-прайд: "Трэба прапагандаваць правы чалавека ды еўрапейскія каштоўнасці"

Кацярына Борсук, старшыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда 2013: "Мы хочам быць абароненымі і не хочам - прыніжанымі"

Наталля Манькоўская: Гей-прайд - гэта не дэманстрацыя сваёй сэксуальнай арыентацыі (відыё)

Павел Северинец: Если бы я был на месте мэра, я бы не давал разрешение на проведение гей-парада

Тацяна Равяка: Частка дэмакратаў ёсьць вельмі моцнымі гамафобамі

Карым Лахіджы: "Барацьба за правы геяў - як барацьба за правы жанчын 100 гадоў таму"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte