Сёння 13 лістапада
Навіны

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Запрашаем Вас прыняць удзел у лекцыі-дыскусіі “Планаванне эфектыўнай адвакацыі правоў чалавека для ЛГБТ” з удзелам дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак спн. Марыяне Мольман з Нью-Ёрка. Мерапрыемства адбудзецца 6 снежня ў Інфармацыйным цэнтры Амбасады ЗША ў Мінску з 15:00 да 17:30. Рэгістрацыя на мерапрыемства выключна па 25 лістапада.

Спадарыня Марыяне Мольман з'яўляецца былым старэйшым саветнікам па пытаннях палітыкі міжнароднага сакратарыята “Міжнароднай Амністыі” ў Лондане, даследчыкам правоў жанчын ды адвакатам “Human Rights Watch” у Нью-Ёрку. Акрамя таго, спадарыня Марыяне Мольман спецыялізуеца на працы з правамі ў вобласці аховы рэпрадуктыўнага здароўя, жанчын у канфлікце, эканамічнымі ды антыдыскрымінацыйнымі правамі.

У межах лекцыі і дыскусіі мы плануем пазнаёміцца і абмеркаваць падыходы планавання кампаній па адвакацыі правоў ЛГБТ, амерыканскіх ды рэгіянальных механізмаў абароны правоў чалавека, якія актуальныя ці магчымыя для выкарыстання ініцыятывамі ды актывістамі ва Усходняй Еўропе.

Мерапрыемства адбудзіцца 6 снежня 2013 (пятніца) ў Аддзеле інфармацыі, асветы і культуры Амбасады ЗША ў Мінску. Час правядзення мерапрыемства: з 15:00 да 17:30 гадзін.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і фемінісцкай ініцыятывы “Гендарны маршрут” у межах форума “Мінскі гей-прайд 2013”, прымеркаванага да Дня правоў чалавека, які адзначаюць 10 снежня.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна даслаць свае імя і прозвішча (кірыліцай і лацінскімі літарамі, як у пашпарце), нумар тэлефона, грамадзянства, а таксама назву Вашай сяброўскай арганізацыі на belarus.pride@gmail.com не пазней за 25 лістапада 2013 года.

Арганізатары маюць пагчымасць пакрыць транспартныя расходы эканамічным класам для ўдзельнікаў з рэгіёнаў.

Пераклад будзе арганізаваны.

Па любых іншых патаннях можна звяртацца на э-пошту: belarus.pride@gmail.com або па тэлефоне: +375298630000.

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Мінскі гей-прайд 2013, прымеркаваны да Дня правоў чалавека, пройдзе пад лозунгам "Мы ёсць!" (прома-ролік)

"Абарані сябе: бяспека і правы чалавека" - трэнінг для журналістаў

Подпиши петицию в поддержку Минского гей-прайда 2013 и попроси это сделать друзей и подруг!

У Вільні 25 кастрычніка пройдзе Базавы курс па правах чалавека з вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым

"Правы Чалавека "на пальцах" пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда падчас Прайд-маршу ў сталіцы Нідэрландаў (фота і відэа)

Объявление о проведении конкурса "Мисс и Мистер Толерантность 2013"

Миланский Прайд выразил поддержку Минскому гей-прайду (фото, видео)

Любовь есть любовь. На Мюнстер Прайде несли плакаты в поддержку белорусских ЛГБТ-активистов (фото)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte