Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Запрашаем на сустрэчу-абмеркаванне стратэгіі Мінскага гей-прайда 2012

Запрашаем на сустрэчу-абмеркаванне стратэгіі Мінскага гей-прайда 2012

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” штогод ладзіць беларускі праваабарончы ЛГБТ-форум “Мінскі Гей Прайд” у падтрымку талерантнага стаўлення і захавання правоў гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендараў у Беларусі.

Мы імкнемся зрабіць наш форум максімальна шырокім, адкрытым, празрыстым і цікавым, таму запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц іншых арганізацый прыняць удзел у сустрэчы-абмеркаванні стратэгіі Мінскага гей-прайда 2012.

Магчыма, Вашай арганізацыі будзе важна і цікава стаць арганізацыяй-удзельніцай Мінскага гей-прайда, а прадстаўнік або прадстаўніца Вашай арганізацыі захоча прыняць непасрэдны ўдзел у працы арганізацыйнага камітэта нашага форума.

Мы будзем рады прадставіць вынікі Мінскага гей-прайда 2011, наша бачанне Мінскага гей-прайда 2012, прыкладную праграму падзеі, распавесці пра магчымыя стратэгіі правядзення сёлетнега праваабарончага ЛГБТ-форума, выслухаць Вашы прапановы, ідэі, а таксама запрасіць Вас і прадстаўнікоў ды прадстаўніц Вашай арганізацыі, да супрацоўніцтва.

На сустрэчу таксама запрашаюцца проста неабыякавыя людзі, якія б хацелі спрыяць правядзенню беларускага праваабарончага ЛГБТ-форума.

Сустрэча адбудзецца 3 верасня (панядзелак) а 19 гадзіне ў цэнтры Мінска.

Паведамце, калі ласка, аб сваім жаданні прыняць удзел у сустрэчы па э-пошце або па тэлефоне: +375298630000 да 19:00 2 верасня (нядзеля).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

Віцэ-мэр Амстэрдама пранёс банэр Мінскага гей-прайда падчас Прайд-маршу ў сталіцы Нідэрландаў (фота і відэа)

Объявление о проведении конкурса "Мисс и Мистер Толерантность 2013"

ЛГБТ-праваабаронцы сустрэліся з Амбасадарам Францыі ў Беларусі

Миланский Прайд выразил поддержку Минскому гей-прайду (фото, видео)

Любовь есть любовь. На Мюнстер Прайде несли плакаты в поддержку белорусских ЛГБТ-активистов (фото)

Миланский Прайд призывает белорусское правительство позволить провести Минский гей-прайд 2013 (видео)

Швейцарский Фрибург Прайд высказал поддержку Минскому гей-прайду (фото и видео)

10 асобаў Мінскага гей-прайда. Гэта пра нармальных людзей!

Приглашаем журналистов на круглый стол "Освещение ЛГБТ-тематики в белорусских СМИ"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte