Сёння 1 жніўня
Навіны

Пачалася падрыхтоўка Шостага беларускага травесці–конкурса «Miss Dziva–2009»

Пачалася падрыхтоўка Шостага беларускага травесці–конкурса «Miss Dziva–2009»

9 сакавіка на паседжанні праекта ГейБеларсь быў распрацаваны план падрыхтоўкі шостага беларускага конкурса трансвестытаў «Miss Dziva–2009». Апошняя «Miss Dziva» прайшла ажно ў 2003 годзе, у межах пятага Belarus Gay Pride, арганізатарам якога быў сп. Тарлецкі. Апошняй беларускай травесці–каралевай ёсць легендарная Vava Achtung, якая зараз з′ехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву.

Арганізатарамі ж гэтага конкурса выступяць праект ГейБеларусь і прома–гурт «Чешем Моделей» пры падтрымцы Eurointim.by. Інфармацыйную падтрымку будзе аказваць партал Gay.by. Мерапрыемствы конкурса «Miss Dziva–2009» расцягнуцца на некалькі месяцаў і па задуме арганізатараў абяцаюць ператварыцца ў сапраўднае яскравае беларускае рэаліці–шоў трансвестытаў, за падзеямі якога ўсе змогуць сачыць на сайтах GayBelarus.by і Gay.by. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе адкрыецца ўжо бліжэйшым часам.

Арганізатар конкурса Юрась Казачэнка абяцае, што фінал «Miss Dziva–2009» пройдзе ў дастойным месцы і з дастойным журы. Удзельнікам конкурса арганізатары абяцаюць каштоўныя прызы, конкурс таксама будзе мець шэраг розных намінацый, а галоўнаму пераможцу, акрамя ўсяго дастануцца тытул «Miss Dziva–2009», карона і папулярнасць. «Miss Dziva–2009» па задуме арганізатараў мае стаць запамінальнай падзеяй года, глабальным праектам. Ён таксама адзначыў, што арганізатары будуць старацца, каб праект не ператварыўся ў чарговую пустышку, каб усё запланаванае было рэалізавана, і ў Беларусі з'явілася «Miss Dziva–2009».

На фота (belgazeta.by): Вава Ахтунг, апошняя Дзіва Беларусі 
Пачалася падрыхтоўка Шостага беларускага травесці–конкурса «Miss Dziva–2009»

12 красавіка мае прайсці паседжанне Рады ГейБеларусі і арганізатараў «Miss Dziva–2009», на якім будуць зацверджаны правілы і ўмовы конкурса.

Сачыце за навінамі падрыхтоўкі конкурса на беларускіх гей–сайтах.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

ЛГБТ-кинофестиваль "Бок о Бок" прошел в Архангельске подпольно

Жители Коста-Рики потрулируют улицы в надежде убрать с них травести и транссексуалов

Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула

Думкі ўголас пра Транс-Калядкі 2010

Блогер Wadzik: «Я пратэстую! Я за підараў!»

Патрыцыя Блю расказала, як грабіла супермаркет (+візія)

Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота)

03 студзеня «Поющие Королевы» на АНТ у перадачы «Воскресное утро»

Победительница Мисс Дивы Беларусь 2009 Лика Миловски спела дуэтом с Лолитой Милявской

Минск борется с негативным отношением к трансвеститам

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte