Разанская вобласць з′яўляецца адзіным рэгіёнам Расіі, дзе забарона падобнай прапаганды уведзена ў ранг закона. У панядзелак 30 сакавіка ў Разані прайшла акцыя ў падтрымку нармалёвасці гомасексуальнай арыентацыі і супраць артыкула 3.10 закона Разанскай вобласці аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае адказнасць за прапаганду гомасэксуалізму непаўналетнім.
Удзельнікі акцыі з праваабарончага праекту GayRussia.Ru і аргкамітэта Маскоўскага гей–прайда пры падтрымцы мясцовых гей–актывістаў вышлі на вуліцы Разані з плакатамі «Гомасэксуальнасць гэта нармалёва» і «Я ганаруся сваёй гомасэксуальнасцю. Спытай мяне аб гэтым». Акцыя праводзілася на працягу дня каля школ Разані і каля Разанскай абласной дзіцячай бібліятэкі.
Прадстаўнікі міліцыі затрымалі двух арганізатараў Маскоўскага гей–прайда і акцыі ў Разані Мікалая Баева і Ірыну Фет, якія па стане на 17.30 30.03.2009 знаходзяцца ў адным з аддзяленняў міліцыі горада.
У дачыненні затрыманых складзеныя пратаколы аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 3.10 закона Разанскай вобласці аб адміністрацыйных правапарушэннях, паколькі яны, па меркаванні праваахоўных органаў, прапагандавалі на вуліцах Разані гомасэксуалізм непаўналетнім.
Па апошняй інфармацыі Мікалай Баеў і Ірына Фет павінны ў бліжэйшы час быць дастаўленыя ў мірны суд для вынясення рашэння аб іх вінаватасці і пакарання.
Арганізатар Маскоўскага гей–прайда Мікалай Аляксееў, які зараз знаходзіцца ў Разані, заявіў, што «мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да пытання забароны прапаганды гомасэксуалізму ў Разані. Гэта адзіны суб′ект Расійскай Федэрацыі, дзе існуе падобная забарона. Але гэта супярэчыць расійскай Канстытуцыі, і мы маем намер дамагацца адмены гэтай забароны».
По меньшей мере считаю действия этих людей глупостью. Зачем в очередной раз озлоблять отношение людей к геям и лесбиянкам? Я бы их посадил за ростление малолетних, в общем-то именно это и видно из тех плакатов, которые были в руках этих людей. Предтавляю ребенка, который шел прочитать книжку, и тут ему в лоб стоит дядька с плакатом спроси у меня об этом.... ужас... честно говоря думать надо перед тем, как что-то делать, увы не всегда это делают
Александр
1
красавіка
2009 серада
115
Ба! Акцыя пакідае дваякае ўражанне... Здаецца і гамафобны закон, але спосаб прыцягнення да яго ўвагі дзівацкі... Лепей бы яны ў Разані вырашылі гей-парад правесці, чым каля дзіцячых бібліятэк і школак з такімі плакатамі стаяць.
2009
аўторак
1743