|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Расія » 30 сакавіка 2009 а 650 Гатовасць да Славянскага гей–параду![]() У Маскве прайшло паседжанне аргкамітэта Славянскага гей–прайда, які адбудзецца ў дзень фіналу «Еўрабачання». Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў плануюць правесці ў Маскве гей–парад з удзелам замежнікаў у дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне». «У нядзелю прайшло паседжанне аргкамітэта гей–прайда, які прыняў рашэнне аб тым, што «Славянскі гей–парад» пройдзе 16 траўня, у дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне» у Маскве». «У рамках «Славянскага гей–прайда» пройдуць культурныя і палітычныя мерапрыемствы з 14 па 17 траўня, а 16–га мы адзначым Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі», — распавёў Мікалай Аляксееў Інтэрфаксу. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя з Беларусі. Па словах Аляксеева, адразу пасля першых травеньскіх святаў аргкамітэт гей–параду мае намер падаць заяўку ў мэрыю на правядзенне шэсця і мітынгу ў Маскве, а таксама яшчэ шэраг заявак на правядзенне акцый у іншых месцах сталіцы. «Мы будзем шукаць варыянты законнага правядзення акцыі, ну а калі станоўчага рашэння не будзе, то гэта ніяк не абмяжуе нашы дзеянні. Мы ў любым выпадку выйдзем на акцыю, незалежна ад рашэння ўлад», — сказаў суразмоўца агенцтва, адзначыўшы пры гэтым, што «права на волевыяўленне грамадзян прапісана ў Канстытуцыі, і мы патрабуем яго выканання». Пры гэтым ён засведчыў, што «мы ні ў якім разе не жадаем дыскрэдытаваць Расію ў дзень фіналу конкурсу «Еўрабачанне» і гатовыя на любыя перамовы з уладамі». Аляксееў апошнія некалькі гадоў рэгулярна Стаўленне сталічных улад да ідэі правядзення гей–параду ў горадзе застаецца ў апошнія гады паслядоўна негатыўным. У прыватнасці, у сакавіку бягучага года начальнік сталічнай міліцыі Уладзімір Пронін заявіў: «Гэта непрымальна, і дазваляць гей–парады нельга. Ніхто не адважыцца гэта зрабіць, такога «смельчака» парвуць проста, як Тузік шапку». «І хай нас на Захадзе лічаць дрэннымі, затое наша насельніцтва будзе прызнаваць, што гэта правільна. Наша краіна патрыярхальная, і гэтым усё сказанае», — падкрэсліў ён. «Я катэгарычна згодзен з царквой, з патрыярхам, палітыкамі, у тым ліку і з Лужковым, якія перакананыя: мужчына і жанчына павінны кахаць адзін аднаго. Гэта Богам адведзена і прыродай», — дадаў старшыня ГУУС. Стаўленне РПЦ да ідэі правядзення падобных публічных мерапрыемстваў гэтак жа вядома. У прыватнасці, летась у разгар дыскусіі аб магчымасці гей–параду ў сталіцы, кіраўнік службы камунікацыі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата святар Міхась Пракапенка назваў іх «публічнай абразай грамадскай маральнасці». І дадаў, што не жадаў бы, каб яго дзеці бачылі людзей, «якія вышлі на вуліцы толькі для таго, каб пышыцца сваім грахом, будзь то злодзеі, забойцы, гамасэксуалісты альбо проста блуднікі». Тады ж прэс–сакратар мэра і ўраду горада Сяргей Цой заявіў: «Ад імя мэра і ўраду Масквы заяўляю, што ўрад горада будзе дзейнічаць рашуча і бескампрамісна, як і ў папярэднія гады, па спыненні спроб правядзення гэтых мерапрыемстваў, таму што грамадства ў абсалютнай большасці не прымае такога роду праявы, лад жыцця геяў і іх філасофію».
Паводле
ИнтерФакс Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЗапрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012 УВАГА! Сёння апошні дзень прыёма заявак на ўдзел у КиївПрайд2012 "ГейБеларусь" отправляет сердца любви организаторам Балтийского Прайда 2012 в Риге В Токио на шествие гей-парада вышло около 2500 тысячи человек (фото и видео) Организаторы "КиевПрайда2012" обратились к Президенту Украины Парад Равенства пройдёт в Варшаве 2 июня. Среди организаторов - беларус Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахГей-парад как повод для люстрации экстремистов ЛГБТ и правозащитники всего мира обвиняет московские власти в преступном бездействии Шестой гей-прайд в Москве состоится 28 мая Праздник гомофобии и нетерпимости прошёл в Москве (+фото) "Православные" призывают сжечь Евросуд и будут проводить массовые акции против гей-парадов в Москве Гей-активисты вышли на акцию оппозиции в Москве в образах Лужкова и его жены Российские гей-активисты намерены пикетировать офис швейцарской авиакомпании Лужков потерял голову: московские ЛГБТ-активисты провели акцию протеста у мэрии Москвы (+фото) |