|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Расія » 14 красавіка 2010 а 1407 Гей-прайд у Менску абмяркоўвалі на Дне Народзінаў Сяргея Лазарава![]() З-за трагічных падзей у маскоўскім мэтро Сяргей Лазараў адзначыў свой Дзень Народзінаў пазьней афіцыйнае даты. Сьпявак выдатна ведаў, што на яго дзень нараджэньня прыедзе вясёлая тусоўка, і сьвята ў дні жалобы будзе глядзецца, сама меней, дзіўна. Таму замест першага красавіка Лазараў сьвяткаваў імяніны шостага красавіка. Павіньшаваць сябра з'ехаліся геі і лесбіянкі з усёй Масквы і Падмаскоўя. І, што натуральна, самай абмяркоўвальнай тэмай сьвята стаў будучы гей-парад у Менску. Як абяцаюць арганізатары акцыі, збор адбудзецца 15 траўня гэтага года ў сталіцы Беларусі. Пры адным згадваньні пра важную і маштабную для геяў падзею Сярожа адразу ж перакідваў гутарку ў іншае рэчышча, асьцерагаючыся лішні раз паднімаць тэму сваёй арыентацыі. У выніку і зусім раскрычаўся на аднаго з госьцяў: "Ды не паеду я ні на які гей-парад! Я што, на гея падобны?" Раздражнёны такімі адкрытымі і недарэчнымі гутаркамі, Лазараў вырашыў сарваць злосьць на ні ў чым невінаватых журналістах. Сяргей пачаў расштурхоўваць фатографаў, якія забраліся на сцэну ў надзеі абраць лепшы ракурс. - А вы чаго залезьлі на сцэну! – гістэрыў імяніньнік. – Хто тут зорка - я ці вы? Так, усе хуценька зьлезлі адгэтуль! На агеньчык да імяніньніка зазірнулі і іншыя зорныя госьці: дзяўчына Сяргея Лера Кудраўцава, Анфіса Чэхава, цяжарная Анастасія Грэбенкіна, Юля Берэтта, Мікалай Баскаў з Аксанай Фёдаравай, Міця Фамін, Цімаці, Жана Фрыске, Ганна Семяновіч.
Паводле
"Экспресс газета" Аўтар артыкулу: "Экспресс газета" Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЗапрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012 УВАГА! Сёння апошні дзень прыёма заявак на ўдзел у КиївПрайд2012 "ГейБеларусь" отправляет сердца любви организаторам Балтийского Прайда 2012 в Риге В Токио на шествие гей-парада вышло около 2500 тысячи человек (фото и видео) Супруги Галкин и Пугачева разошлись в вопросе "пропаганды гомосексуализма" (+видио) Организаторы "КиевПрайда2012" обратились к Президенту Украины Парад Равенства пройдёт в Варшаве 2 июня. Среди организаторов - беларус |