Сёння 13 лістапада
Навіны

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які забараняе інфармацыю пра гомасэксуальнасць

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які забараняе інфармацыю пра гомасэксуальнасць

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які забараняе так званую “прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін” сярод непаўналетніх.

Таксама Пуцін падпісаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць пакаранне за абразу пачуццяў вернікаў. Такім чынам, агрэсіўныя рэлігійнікі апынуліся абароненыя законам, а адкрытыя гомасэксуалы, лічы, апынуліся па-за законам і афіцыйна прызнаныя грамадзянамі другога гатунку.

Законапраект аб забароне так званай “гей-прапаганды” прадугледжвае штрафы ў памеры 4-5 тысяч расійскіх рублёў для прыватных асоб, 40-50 тысяч расіі для службовых асоб, а юрыдычным асобам, якія прапагандуюць «адмаўленне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў» сярод непаўналетніх, пагражаюць штрафы ў памеры ад 800 тысяч да мільёна . Юрыдычныя асобы таксама могуць быць пакараныя адміністрацыйным прыпыненнем іх дзейнасці на тэрмін да 90 сутак.

У выпадку вядзення прапаганды з дапамогай СМІ ці інтэрнэту штрафы для прыватных і службовых асобаў складуць адпаведна 50-100 тысяч і 100-200 тысяч, а юрыдычным асобам пагражае штраф у мільён расійскіх рублёў ці прыпыненне дзейнасці на тыя ж дзевяноста сутак.

Другі закон, падпісаны прэзідэнтам Расіі, уносіць змены ў 148-ы артыкул Крымінальнага Кодэкса РФ («Перашкода ажыццяўленню права на свабоду сумлення і веравызнанняў»). «Публічныя дзеянні, якія выказваюць відавочную непавагу да грамадства і маюць на мэце абразіць рэлігійныя пачуцці вернікаў", могуць карацца штрафамі ў памеры да трохсот тысяч рублёў, прымусовымі працамі на тэрмін да года або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Калі ж такія ж дзеянні здзейсненыя ў месцах набажэнстваў ці іншых рэлігійных абрадаў, за іх правапарушальніку пагражае штраф да пяцісот тысяч рублёў, а максімальны тэрмін прымусовых работ або пазбаўлення волі ўзрастае да трох гадоў. Акрамя таго, да тэрміна пазбаўлення волі можа быць дададзена абмежаванне волі на тэрмін да года.

Паводле Лента.Ру

Аўтар артыкулу: Лента.Ру

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Мальта запретит дискриминацию ЛГБТ в Конституции страны

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Молдавский парламент отменил запрет "гей-пропаганды"

Кипр ввел уголовную ответственность за возбуждение ненависти к ЛГБТ-гражданам

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

Турция заблокировала самое популярное в мире мобильное приложение для гей-знакомств "Grindr"

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Последний штат Мексики легализовал однополые союзы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Открытый гей станет ведущим конкурса Мисс Вселенная в Москве

В Москве похоронен гей-активист и правозащитник Алексей Давыдов

Расійскія ўлады пераводзяць праваабаронцаў з замежнага фінансавання на дзяржаўнае

Главный герой сериала "Побег" признался в гомосексуальности и отказался от поездки в гомофобную Россию

ФИФА потребовала от России разъяснений в связи с законом о запрете гей-"пропаганды"

Ведущий конкурса Мисс Вселенная 2013 отказался ехать в Россию - протестует против унижения геев

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

Бойцов российского ОМОНа заинтересовала сексуальная ориентация участников международного "Восток Форума"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte