|
|
|
|
Сёння 22 траўня
|
Навіны » Расія » 2 кастрычніка 2008 а 1954 Улады Санкт–Пецярбурга забаранілі правядзеньне міжнароднага ЛГБТ–кінафэстывалю «Бок–о–бок»![]() Сёньня ў Санкт–Пецярбурзе павінен быў пачаць сваю працу першы міжнародны кінафэст ЛГБТ фільмаў «Бок–о–Бок», аднак праграма фэсту пацерпіць зьмены. Учора ў сувязі з загадамі пажарнай інспэкцыі Санкт–Пецярбургу былі зачыненыя клюбы «THE PLACE» і «СОЧЫ», у якіх павінен быў адбыцца кінафэст. Прадстаўнік праэкту Gay.by, актывіст беларускага ЛГБТ–руху Аляксандр Палуян, які зараз находзіцца ў Пецярбурзе, паведаміў, што паказ першага фільму «Джоржды герл» («Georgie Girl»), які павінен быў пачаць фэст, у клюбе «Сочы», быў скасаваны. Як паведаміла Паліна Саўчанка, адна з арганізатараў культурнага форуму, рашэньне аб зачыненьні ўстаноў будзе апратэставана ў судзе. Вызначанае на восем гадзінаў вечара афіцыйнае адкрыцьцё кінафэсту таксама скасавана. Замест гэтага адбудзецца прэс–канфэрэнцыя, на якой арганізатары распавядуць аб сытуацыі на дадзены момант і далейшым лёсе «Бок–о–Бок». Таксама плянуецца збор подпісаў у падтрымку фэсту. Беларускія ЛГБТ–актывісты ўжо абмяркоўваюць пытанне аб правядзенні акцый–салідарнасьці ў Беларусі ў сувязі з выпадкамі дыскрымінацыі гомасэксуалаў, якія пачасьціліся у Расейскай Фэдэрацыі.
Паводле
Gay.by Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцы17 мая: Гамафобія - гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу (фота і відыё) Малады Фронт адзначыў 17 траўня гамафобнай публікацыяй і суправадзіў зонаўскай ілюстрацыяй Афіцыйна падцверджана: кіраўнік аўтаномных нацыянал-бальшавікоў змешчаны ў СІЗА Падлеткі, якія шукаюць педафілаў праз інтэрнэт, не бачаць розніцы паміж педафіламі і геямі Першы нацыянальны тэлеканал паспрабаваў счарніць апазіцыю з-за ўдзелу ЛГБТ у Дні Волі Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай" Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахБеларусские организации обратились к ЗакСобранию Санкт-Петербурга Второе чтение законопроекта о запрете гей-пропаганды в Санкт-Петербурге состоится 8 февраля У Санкт-Пецярбургу забараняюць "гомасэксуальную прапаганду" Задержанные на гей-прайде в Петербурге белорусы пробудут в полиции до суда (+видео) В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото) В Петербурге забросали яйцами первый санкционированный гей-пикет (+фото) Запрет пикета в рамках Санкт-Петербургского гей-прайда 26 июня этого года признан судом незаконным Международный Фестиваль Квир-культуры состоялся в полном объёме и без происшествий |