Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Беларускія праваабаронцы прызналі разгон гей-прайда парушэннем права на свабоду мірных сходаў і праявай дыскрымінацыі

Беларускія праваабаронцы прызналі разгон гей-прайда парушэннем права на свабоду мірных сходаў і праявай дыскрымінацыі

15 траўня 2010 прадстаўнікі МУС гвалтоўна спынілі мірнае шэсце аткывістаў руху за правы ЛГБТ. Напярэдадні Мінгарвыканкам забараніў яго правядзенне па фармальнай прычыне і не прадаставіў магчымасці правядзення шэсця ў іншым, задавальняючым абодва бакі месцы.

У звязку з гэтым Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускай Хельсінскі Камітэт лічаць дзеянні беларускіх уладаў парушэннем канстытуцыйных правоў удзельнікаў шэсця, а таксама міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека.

Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выражэнне, а таксама свабода мірных сходаў шэсцяў, дэманстрацый і пікетаванняў. Канстытуцыя Беларусі забараняе ўсялякага кшталту дыскрымінацыю грамадзянаў.

Свабода мірных сходаў і забарона дыскрымінацыі па якой не было б падставе ўтрымліваецца ў арт. 22 і 26 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, абавязацельствы па выкананні якога былі добраахвотна ўзятыя Рэспублікай Беларусь.

Праваабаронцы ў чарговы раз заклікае ўлады Беларусі да павагі правоў чалавека і забеспячэння свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання усім грамадзянам, без усялякай дыскрымінацыі па якіх бы то не было прыкметах, у тым ліку па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама адзначае, што падобныя дзеянні ўладаў не спрыяюць змяншэнню ўзроўню гамафобіі ў беларускім грамадстве.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Вэстэрвэле: Дзеянні беларускіх уладаў абсалютна непрымальныя

В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото)

Праваабаронцы супраць катаванняў і бесчалавечных відаў абыходжання

БХК зладзіў семінар па праблеме дыскрымінацыі

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Сергей Андросенко: "Проблема гомофобии и социальная изоляция ВИЧ-положительных в Беларуси актуальнее расизма"

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

Славянскі гей-прайд 2010 у Мінску запомніўся ўсім

Славянскі гей-прайд у рэйтынгу "Свабоды" абышоў Дзень Волі, Зянона Пазняка і "Малады Фронт" (+відыё)

Камэнтары

царьков | 20 траўня 2010 [чацвер, 1244]

Господа,я тоже считаю это нарушением прав человека, но оно, к сожалению, не единственное в Беларуси!

20 траўня 2010 [чацвер, 1658]

вести себя нужно прилично и мирно соблюдать законы
а-то повыходили пидивки из ЛГБТ

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte