Паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску адбудзецца 6-7 лютага
Навіны. Slavic Pride.
5 лютага а 521.
ГейБеларусь.
6 і 7 лютага ў Мінску збярэцца Аргкамітэт Славянскага гей-прайда. На Паседжанні Аргкамітэта, на якое прыедзе ў тым ліку расійскі сустаршыня Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску Мікалай Аляксееў, будуць абмеркаваны плануемыя мерапрыемствы Прайда, фармат маніфестацыі Славянскага гей-прайда ў Мінску, будзе разгледжана беларускае заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў і падрыхтавана адпаведная заява на арганізацыю маніфестацыі Прайда ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Сам Фестываль культуры і гонару ў падтрымку правоў геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў у Беларусі і Расіі мае адбыцца 14-17 траўня 2010. 15 траўня 2010 у Мінску запланавана правядзенне маніфестацыі другога беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда.
Рух Славянскага гей-прайда быў заснаваны ў Мінску ў 2008 годзе. З 14 па 16 лістапада 2008 года расійскія і беларускія гей–актывісты правялі ў сталіцы Беларусі Мінску першую міжнародную сустрэчу, накіраваную на аб'яднанне высілкаў у барацьбе з гамафобіяй у дзьвух дзяржавах, падчас якой і было прынята рашэнне аб стварэнні руху Славянскага гей–прайда.
Нагадаем, першы Славянскі гей-прайд адбыўся 14-17 траўня 2009 у Маскве. На маніфестацыі Славянскага гей-прайда ў Маскве, якую незаконна не дазволілі маскоўскія ўлады, было затрымана каля 40 актывістаў руху за правы гомасэксуалаў, з іх 12 з Беларусі.
Мінск, Belarus Gay Pride-parade 2001:

«Гей-прайд павінны аб’яднаць нас, сябры. І гэта не ў залежнасці, наважыцеся вы на яго выйсці ці не. Мы павінны аб’яднацца ў падрыхтоўцы да Прайду, як гэта зрабілі ў гэтым годзе гомасэксуалы балтыйскіх краін, гомасэксуалы Сербіі, Харватыі, Індыі і Кітаю. Мы павінны быць больш згуртаванымі! Мы не павінны баяцца рэалізацыі свайго права на свабоду мірнага(!) сходу. Мы мусім аб’яднацца вакол ідэі Прайда і агульнымі намаганямі весці яго падрыхтоўку: весці штодзённую тлумачальную і інфармацыйную работу. Мы не павінны самі адзін аднаго абмяжоўваць у правах. Публічныя спрэчкі паміж актывістамі ў гэтай сітуацыі не столькі прынізяць адзін з бакоў, колькі прадэманструюць слабасць беларускага ЛГБТ-руху, адсутнасць ідэйнай еднасці і салідарнасці, і нашкодзяць не аднаму з бакоў, а ўсім адразу» - мяркуе беларускі сустаршыня Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ў Мінску Сяргей Андросенка.
Мінск, Queer-шпацыр, 11 кастрычніка 2008:

Арганізатарамі Славянскага гей-прайда 2010 ў Мінску з’яўляюцца Праваабарончы праект GayRussia.Ru і Праваабарончы праект GayBelarus.By. Далучайся да Славянскага гей-прайда ў якасці партнёра ці ў якасці ўдзельніка!
Уся падрабязная інфармацыя праз э-пошту: lgbt_dont_want_spam.belarus_dont_want_spam@dont-want-spam-gmail.com.
Таксама сачы за навінамі падрыхтоўкі Прайда на нашым сайце!
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
было затрымана
http://gaybelarus.by/naviny/raseya/manifestacyya-slavyanskaga-gei-praida-2009-fota.html
мяркуе
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/syargei-androsenka-my-musim-ab-yadnacca-vakol-idei-praida.html