|
|
|
|
Сёння 3 верасьня
|
Навіны » Slavic Pride » 7 лютага а 1514 Славянскі гей-прайд у Мінску адбудзецца 15 траўня![]() У суботу 6 лютага ў Мінску адбылося паседжанне Аргкамітэту Славянскага гей-прайда, удзельнікі якога канчаткова зацвердзілі 15 мая гэтага года ў якасці даты правядзення публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення і захавання правоў і свабод асоб гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расіі. Прайд будзе прымеркаваны да чарговага Міжнароднага дня супрацьстаяння гамофобіі і трансфобіі, які адзначаецца ў свеце 17 траўня. Сябры Аргкамітэту з расійскага і беларускага праваабарончых ЛГБТ-праектаў GayRussia.Ru і GayBelarus.By зацвердзілі фармат маючага адбыцца мерапрыемства і парадак яго ўзгаднення з гарадскімі ўладамі Мінска. Як заявіў пасля паседжання беларускі суарганізатар Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка, «ўжо ў бліжэйшы час мы пададзім ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт афіцыйную заяву на правядзенне нашай маніфэстацыі. Мы маем намер выканаць усе фармальнасці працэсу ўзгаднення публічнага мерапрыемства, у адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства». Расійскі суарганізатор Славянскага гей-прайда Мікалай Аляксееў у сваю чаргу заявіў у суботу, што «расійскія гей-актывісты і ўдзельнікі Маскоўскага гей-прайда маюць намер падтрымаць сваіх беларускіх калег і сяброў і прыехаць у Мінск у сярэдзіне траўня, каб прыняць удзел у мерапрыемстве». Па словах Мікалая Аляксеева, «беларусы нам вельмі дапамаглі ў маі 2009 года ў Маскве, і мы прыедзем з у адказ дружалюбным візітам». Сяргей Андросенка адзначыў, што «мы спадзяемся на дазвол беларускімі ўладамі нашай акцыі, якая пераследуе праваабарончыя і культурныя, а не палітычныя мэты. Грамадства павінна ведаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца геі, лесбіянка, бисексуалы і трансгендеры, каб стаць цярпімымі». Лідэр праекту GayBelarus.By дадаў, што «ранняя падача заявы на правядзенне акцыі дазволіць нам у выпадку неабходнасці дабівацца справядлівасці ў судовых інстанцыях яшчэ да даты правядзення нашай маніфэстацыі. У крайнім выпадку, мы гатовыя звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН, юрысдыкцыю якога прызнае Беларусь». Нагадаем, што рух Славянскага гей-прайда быў заснаваны расійскімі і беларускімі актывістамі восенню 2008 года ў Мінску. Тады ж было вырашана, што першы сумесны Прайд адбудзецца ў Маскве, а другі ў Мінску. У сярэдзіне мая мінулага года дзясяткі актывістаў з Расіі і Беларусі прынялі ўдзел у канферэнцыі Славянскага гей-прайда ў Падмаскоўі, пасля чаго 16 мая, у дзень фіналу песеннага конкурсу «Еўрабачанне», выйшлі на Вараб'ёвы горы ў Маскве, каб выказаць пратэст супраць гамафобіі. Каля 40 чалавек былі затрыманыя міліцыяй і асуджаныя за ўдзел у несанкцыянаванай публічнай акцыі. Маскоўскія ўлады забаранілі правядзенне любых публічных акцый сэксменшасцяў ў рамках Славянскага гей-прайда. Рашэньне ўладаў было падтрымана Цвярскім раённым судом Масквы і Маскоўскім гарадскім судом. У бліжэйшы час арганізатары накіруюць скаргу супраць Расіі ў Еўрапейскі Суд па правах чалавека. У ходзе суботняга паседжання Аргкамітэту Славянскага гей-прайда ўдзельнікі таксама абмеркавалі будучыню руху пасля правядзення мерапрыемства ў Мінску. Зацвярджэнне месца правядзення прайда ў 2011 годзе будзе прынята ў маі. Нагадаем, што Славянскі гей-прайда в Мінску адбудзецца за два тыдні да пятага юбілейнага гей-прайда ў Маскве, запланаванага на 29 траўня. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыК движению Славянского гей-прайда присоединились Молдова и Украина Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным Славянский гей-прайд в Санкт-Петербурге назначен на 25 июня 2011 года Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде Основатель Международного дня против гомофобии получил награду Славянского гей-прайда Арестованные и избитые, но всё равно гордые... Оргкомитет Zagreb Pride сделал заявление в поддержку Славянского гей-прайда в Минске Журналіст Васіль Сямашка яшчэ й здаваў удзельнікаў гей-прайда міліцыі (+фота й візія) Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахЗащитники и противники гей-равноправия посмотрели друг другу в лицо (+фото) 2 ліпеня ў Мінску сустрэнуцца прыхільнікі і праціўнікі гей-раўнапраўя Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным "Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці Реакция нацболов: "Пиздить его надо" (добавлено видео) Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде Міліцыя забараняе праяўляць гомасэксуальнасць на вуліцах Вышел второй номер журнала "GAY: good as you" Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд |
Камэнтары
Господь говорит о гомосексуализме:
Книга Левит гл.18 ст.22
"Не ложись с мужчиною как с женщиною: это мерзость"
Послание к Римлянам гл.1 ст.27,28,32
"Подобно и мужчины, оставив естественное употребление женского пола, разжигались похотью друг на друга, мужчины на мужчинах делая срам и получая в самих себе должное возмездие за свое заблуждение.
И как они не заботились иметь Бога в разуме, то предал их Бог превратному уму - делать непотребства,...
Они знают праведный суд Божий, что делающие такие дела достойны смерти; однако не только их делают, но и делающих одобряют."
Первое послание к Коринфянам гл.6 ст.9-10
".. Не обманывайтесь: ни блудники, ни идолослужители, ни прелюбодеи, НИ МАЛАКИИ, НИ МУЖЕЛОЖНИКИ... Царства Божия не наследуют."
Вас ненавидит Бог, не надейтесь одержать победу, Бог поразит вас проказой, потому что вы выступаете в первую очередь против Него. Царство Божье (а оно будет на земле) вы не наследуете!!!!!!!!
Только парада гомиков нам и не хватало. Кто додумался это разрешить!?