Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць

Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць

Гей-прайд атрымаў у агуле вельмі пазытыўнае асьвятленьне ў беларускай прэсе. Адна важная рэч, пра якая пакуль што гаварылася недастаткова, гэта роля мяцовых скінхедаў (праўда, называць іх скінхедамі можна толькі ўмоўна, бо ні візуальна, ні ідэалягічна, наколькі я ведаю, яны такімі не зьяўляюцца - проста азлобленыя маладыя людзі).

Я прайшоў у "Crown Plazza" разам зь сябрам і маці. Нас папярэдзілі знаёмыя яшчэ за мэтраў 200, што гатэль заблякаваны. Мы вырашылі падыйсьці бліжэй і пачулі сканьдзіраваньне. Потым яно спынілася. Мы вырашылі йсьці ў гатэль - сябра наперадзе, я з-заду, маці пасярэдзіне. Мы праціснуліся збоку, пакуль некалькі скінхедаў адвярнуліся паразмаўляць. Іх было чалавек 20 - каптуры, нейкія не-уніформныя марлевыя маскі на тварах. У гатэлі ахова выглядала някепска. Зьявіўся міліцыянэр зь нейкай нявінна-разгубленай усьмешкай, потым яшчэ адзін. Празь якія паўгадзіны натоўп з ганку гатэля быў прагнаны міліцыяй і яны ачапілі ўваход. Прапускалі толькі тых, каго арганізатары ведалі ў твар.

У мяне было ўражаньне, што міліцыя была зьдзіўленая зьяўленьнем скінхедаў - нечаканы галаўны боль.

Гэтая думка мела пацьвярджэньне на наступны дзень, калі міліцыянт ў пастарунку, калі размаўляў са мной (гэта ня быў фармальны допыт у тым выпадку), неверагодна ажывіўся, калі я сказаў, што фатаграфаваў скінхедаў. І страціў інтарэс, бо я фатаграфаў іх са сьпіны. Міліцыя хацела твары тых. хто абяцаў "пусьціць шмат крыві педзікаў".

У суботу АМАП быў не адзіным злом. Месца й час марша мяняліся, бо скінхеды высьджвалі нас некалькі разоў.

У Лідо, куды я дабраўся, каб аддыхацца, нас сядзела чацьвёра за столікам. Недзе былі расейскія госьці, больш за дзясятак. Іх не чапалі, а да нас падсеў мажны дзядзька, раскачаны ахоўнік Лідо за сьпінай гойдаўся на сваіх дзьвюх. Ён ціха прадстаўся, паказаў пасьведчаньне: нехта там з РАУС. Ён сказаў, што яны атрымалі зьесткі, што на нас рыхтаваўся напад і ён забярэ нас у бясьпечнае месца, якім, безумоўна, аказаўся пастарунак. Нас вывелі праз чорны ход, размаўлялі агрэсіўна і па-хамску. Праверылі ідэнтычнасьць, завезьлі ў пастарунак. Там мы адразу пабачылі зь дзясятак маладзёнаў, падобных на тых, што мы бачылі ля гатэля. Нас завялі ў іншую частку будынка і пасадзілі ў карыдоры. Тры ў штацкім некалькі разоў спыняліся каля нас і спрабавалі прыдумаць, што з намі рабіць. Калі б ня скінхеды, мы ім былі б непатрэбныя. Я выклікаўся першым на размову і вельмі хутка зразумеў, што міліцыянты спрабуюць зразумець, хто мы і што мы, і чаму за намі палююць іншыя. Што гэта было? Колькі вас? Хто ты сам? Яны ўразіліся маёй багаслоўскай адукацыяй - гэлігія і магія, бадай, нязьменныя спадарожнікі ў многіх розумах. Ён спытаўся, ці мы ўжо закончылі свае акцыі і ўчапіўся за вечарынку ў 6А: "Дык што, мы павінны сьцерагчы вас там да 6-й раніцы?!!" Я адказаў, што мусяць, бо адна з роляў улады - ахова бясьпекі грамадзянаў краіны. Ён маўкліва пагадзіўся. Падыйшлі яшчэ два. Іх зацікавіў сьцяг, загорнуты ў цішотку. Я прапанаваў ім паглядзець і цішотку Quest... сымболіка іх мала цікавіла. Яны ажыўляліся, калі гаворка заходзіла пра скінхедаў.

З падслуханых размоваў мы зразумелі, што арыштвалі на той момант прынамсі 18-20 скінхедаў. Іх завезьлі на Кальцова 25. Дыкталаскапія, відэазьёмка і г.д. - непрыемна, прыніжае, але для крыважэрных маладёнаў гэта будзе прафілактыкай.??

Спадзяюся, наш Прайд будзе пачутым выклікам уладам: недастаткова забараніць нашую акцыю і пахапаць ейных некаторых удзельнікаў. Пакуль улада ня слухае простых, але неабыякавых, людзей, ёй давядзецца сутыкацца вось з такімі сюрпрызамі: спантанным гвалтам, які нечакана прарываецца бог ведае скуль. Цяперашняя ўлада можа пасьпяхова падаўляць арганізаваны гвалтоўны радыкалізм, але спантанны, які вырастае на масавых забабонах і фобіях, напр. гамафобіі, - не. Каб з гэтым нешта зрабіць, неабходная мэтанакіраваная, пасьлядоўная і доўгатэрміновая адукайцыйная праца і перакананасьць саміх людзей ва ўладзе, што разнастайнасьць у грамадзтве - гэта добра, што людзі павінны вучыцца знаходзіць сэнс і сілы ў тым, аб мірна жыць побыч з тымі, з кім ты не пагаджаешся.

Паводле community.livejournal.com/gay_by

Аўтар артыкулу: Ігар Іваноў

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Максим Радюк из Гродно: "ГейБеларусь и Сергей Андросенко изменили мою жизнь"

Александр Полуян: "Конфликт интересов. Гей-бизнес против гражданской позиции?"

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

Информагентство "Delfi": "Кто заставил Белтийский гей-прайд отказаться от шествия?"

В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото)

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

Славянскі гей-прайд 2010 у Мінску запомніўся ўсім

Славянскі гей-прайд у рэйтынгу "Свабоды" абышоў Дзень Волі, Зянона Пазняка і "Малады Фронт" (+відыё)

Хілары Клінтан звярнулася да ЛГБТ-моладзі: "Заўтра будзе лепш!" (+відыё)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

2001 год: первый гей-парад в Минске

В Минске прошел дебат-клуб "Гей-прайд: за или против. Активизм - это..."

"Любоў Усходняга блока" неўзабаве выйдзе на экраны (+трэйлер)

16 февраля в минском гей-клубе пройдёт Ночь перформанса

В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии

Администрация и суд Минска запретили ряд публичных акций белорусских ЛГБТ-активистов

Камэнтары

олд скул | 4 жніўня 2010 [серада, 1036]

хлопцы,не пішыце па-беларуску

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte