Сёння 8 кастрычніка
Навіны

У Кіеве адбылася прэ-кансультацыя паміж няўрадавымі ЛГБТ- і МСМ-арганізацыямі

У Кіеве адбылася прэ-кансультацыя паміж няўрадавымі ЛГБТ- і МСМ-арганізацыямі

21 лістапада ў кіеўскай гасцініцы “Русь” адбылася папярэдняя сустрэча прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць у галіне аховы здароўя мужчын, якія маюць сэкс з мужчынамі з прадстаўнікамі ЛГБТ-арганізацый з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Заўтра, 22 лістапада, ў Кіеве распачне працу рэгіянальная кансультацыя “Схаваная эпідэмія: ВІЧ сярод МСМ і трансгендараў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі”. Скончыцца кансультацыя 24 лістапада. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, Эстоніі. Таксама ўдзел прымуць некаторыя чыноўнікі.

На сённяшняй прэ-кансультацыі Беларусь была прадстаўлена кіраўніком праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргеем Андросенкам, кіраўніком “Гей Альянса Беларусі” Аляксандрам Палуянам і кіраўніком РМГА “Сустрэча” Алегам Яроміным. Заўтра да канферэнцыі далучацца прадстаўнікі беларускіх Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства ўнутраных спраў.

Сёння вельмі добра папрацавалі. У ходзе сустрэчы ВІЧ-сэрвісныя МСМ-арганізацыі змаглі абмеркаваць хвалюючыя пытанні са сваімі калегамі з ЛГБТ-арганізацый і ініцыятыў. Сёння ў Кіеве сустрэліся лідары ўсіх найбуйнейшых арганізацый з СНД і Балтыі, якія працуюць па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і пытаннях, звязаных з абаронай правоў і інтарэсаў ЛГБТ”, - з аптымізмам паведамляе лідар “Гей Альянса Беларусі” Аляксандр Палуян.

Заўтра мы сустрэнімся з прадстаўнікамі дзяржаўных дэлегацый, што ў чарговы раз падыме пытанні, якія хвалююць кіраўнікоў гэтых арганізацый, перад урадамі сваіх краін”, - дадае ён.

Канферэнцыя дала вельмі добрую пляцоўку для дыскусій і размоў на ўсе тэмы. Актывісты і лідары, якія раней толькі чулі адзін пра аднаго і перапісваліся праз інтэрнэт, змаглі пазнаёміцца ўласна і абмеркаваць хвалюючыя тэмы, а таксама прыйсці да некаторых вынікаў. Уласна я вельмі задаволены такой магчымасцю, як і прадуктыўнай працай па тэматыцы сустрэчы”, - кажа кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Па выніках прэ-кансультацыі актывісты зрабілі напрацоўкі агульнай стратэгіі, рэалізацыя якой дапаможа ім умацаваць пазіцыі ў сваіх краінах, у тым ліку на дзяржаўным узроўні. Праца над агульнай стратэгіяй ВІЧ-сэрвісных МСМ- і ЛГБТ-арганізацый яшчэ працягваецца.

На фота: беларускія дэлегаты Алег Яромін, Сяргей Андросенка і Аляксандр Палуян.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фото: Александр Полуян

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

10-11 ноября в Стокгольме состоится Европейская конференция по вопросам профилактики ВИЧ/СПИД и ИППП среди МСМ

Представитель "ГейБеларуси" принял участие в конференции "United" в Братиславе

Сяргей Андросенка ў Стакгольме нагадаў зімбабвійскай моладзі пра праблемы ЛГБТ

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

Сергей Андросенко: "Проблема гомофобии и социальная изоляция ВИЧ-положительных в Беларуси актуальнее расизма"

Предрассудки и насилие мешают профилактике и лечению ВИЧ среди гомосексуалов и трансгендеров

Невидимость: Скрытая эпидемия ВИЧ среди геев в Восточной Европе и Центральной Азии (+фото)

Легализация прав ЛГБТ-сообщества для сохранения здоровья наций

Скрытую эпидемию ВИЧ среди МСМ и трансгендеров обсудят в Киеве

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Депутаты хотят запретить "пропаганду гомосексуализма" в Украине

8 марта в Киеве прошло шествие лесбиянок и феминисток

В Украине прошёл регистрацию Совет ЛГБТ-организаций

Социологи полагают, что однополые браки в Украине станут реальностью уже через 10 лет

Невидимость: Скрытая эпидемия ВИЧ среди геев в Восточной Европе и Центральной Азии (+фото)

Легализация прав ЛГБТ-сообщества для сохранения здоровья наций

Нацисты взяли на себя ответственность за нападение на участников дня трансгендеров в Киеве

Скрытую эпидемию ВИЧ среди МСМ и трансгендеров обсудят в Киеве

На просмотр фильма ко Дню памяти трансгендеров в Киеве ворвались неизвестные в масках

В Киеве состоялся Международный ЛГБТ-фестиваль

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte