Супрацоўніцтва
 
31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Маніторынг дыскрымінацыі ЛГБТ у Беларусі

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Харві Мілк

 

Грамадская ініцыятыва «Праваабарончы праект «ГейБеларусь»

«Праваабарончы праект «ГейБеларусь» - добраахвотная грамадская ініцыятыва, якая ставіць за мэты і задачы: 

- стварэнне ўмоў для бяспечнага і камфортнага жыцця ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі;

- барацьбу за саблюдзенне грамадзянскіх праў і свабод, а таксама сацыяльных праў грамадзян, які адносяць сябе да ЛГБТ (лесбіянкі, геі, бісэксуалы і транссэксуалы);

- тлумачальную працу аб гомасэксуальнасці, бісэксуальнасці і транссэксуальнасці з прадастаўленнем праўдзівай інфармацыі, а таксама прадастаўленне праўдзівай інфармацыі аб ладзе жыцця лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў;

- інфармацыйную дзейнасць: навіны, публіцыстыка, аналітыка, маніторынг, даследванні.

Мы арганізуем мерапрыемсты праваабарончага, грамадска-палітычнага, культурнага, сацыяльнага і забаўленчага характараў і ўдзельнічаем у мерапрыемствах падобнага кшталту па ўсёй Беларусі.

ГейБеларусь з'яўляецца:

- сябрам Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі (Асамблеі НДА);

- часткай Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі Беларусі;

- удзельнікам Міжнароднай асацыяцыі арганізатараў прайдаў InterPride;

- удзельнікам Еўрапейскай асацыяцыі арганізатараў прайдаў EuroPride;

- прадстаўніком і арганізатарам Славянскага гей-прайда ў Беларусі і суарганізатарам Славянскага гей-прайда ў Маскве;

- афіцыйным каардынатарам Міжнароднага Дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі і сябрам Камітэта IDAHO;

- суарганізатарам беларускай кампаніі Месяц барацьбы з гамафобіяй;

- выдаўцом беларускага часопіса для ЛГБТ «GAY: good as you».

Праект падтрымлівае кантакты з беларускімі НДА, партыямі і рухамі, а таксама з арганізацыямі і інцыятывамі Еўропы і свету.

Нашы партнёры:

Беларускі партал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў Gay.by;

Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Встреча»;

Беларуская партыя «Зялёныя»;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

Праваабарончы праект «ГейРасія»;

Галоўнае Gay-радыё Расіі;

Праект па гендарнай асвеце «Крок да роўнасці»;

Прома-група «Чешем Моделей»;

Санкт-Пецярбургскі гей-прайд;

Ініцыятыўная група «Лабрыс».

ГейБеларусь прома:

КАНТАКТЫ:

Паштовы адрас: 220021, Беларусь, Мінск-21, а/с - 87;

ICQ: 396–433–645;

Skype: gaybelarus.by;

Э–пошта: ;

Мы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»: http://vkontakte.ru/club1936042;

Далучайцеся да ЛГБТ-руху Беларусі! Асноўныя напрамкі нашай дзейнасьці: праваабарончы, грамадска–палітычны й культурна–асветніцкі. Супрацоўнічаць з намі можна з усёй Беларусі і іншых краін свету.

Супрацоўніцтва з іншымі сайтамі можа ажыццяўляцца праз банэрны абмен, абмен матэрыяламі ды прэс–рэлізамі.

УВАГА!

Перадрук вітаецца. Пры перадруку інфармацыі з сайту актыўная спасылка абавязковая.

Фотаздымкі з капірайтам gaybelarus.by з'яўляюцца ўласнасцю сайта. Размяшчэнне падобных фатаздымкаў у пабочных крыніцах дазволена толькі ў арыгінале, без змянення або нанясення дадатковага капірайту.

Разьмясьці ў сябе нашы банэры:

Мова сайту:

Сайт gaybelarus.by набіраецца пераважна беларускай мовай афіцыйнага правапісу, але таксама дапушчальна з'яўленне матэрыялаў беларускай мовай клясычнага правапісу. Таксама на сайце могуць быць размешчаны матэрыялы на расійскай мове. Працуе англійскамоўная версія сайту.

Сябры ГейБеларусі могуць стаць тваімі сябрамі. Дык далучайся!

 

 

Галоўнае Gay-Радыё Расіі

 
Rating All.BY