Сёння 22 траўня
Навіны

«Ненатуральны адбор», або гісторыя адной аб′явы. Частка 2

«З гарніра ў блюда»

«Прывітаньне, мой добры! Я люблю цябе. Ты прыгожы. Ты разумны. Будзь шчасьлівы сёньня!»
запіска для самога сябе

Прачнуўшыся зраньня, я доўга нечленаасобна ругаўся зь нейкім знаёмым парнішам (гэта было люстэрка). Які… прыдумаў першы дзень вучобы паставіць у нядзелю, да яшчэ а 9–ай раніцы?! Па ходзе, пакуль мыў дзюбу і чысьціў пёркі, да мяне ў нейкім закадаваным выглядзе вярталася памяць.

Выбежаўшы на вуліцу (ня памятаю на якую), я проста машынальна пачаў шукаць мэтро (памяць не падвяла). Стоячы на пэроне, я заўважыў, што неяк фокус мутнавата наводзіцца. Зьняўшы акуляры і працёршы іх ад рэштак учарашняга харчу, удалося вярнуць усё на кругі свая (заадно узгадаў, чым закусвалі).

«Я памятаю, як маці мяне ў першую клясу прывяла…
і тата унёс з выпускнога»

Маю увагу, якая ўжо гадзін дванаццаць як спала, зацікавіў нейкі дзіўны пах. Думаю, усё… мне датэрмінова можна ставіць дыягназ: «граф дэ ля Сьвін», хаця не, горш: «сьвіньня звычайная». Тут жа я прыняўся разглядаць сябе, можа яшчэ нейкія рэшткі адшукаю, але нічога звышцікавага не знайшоў. Зразумеў, што крыніца раздражэньня ні я і прыняўся яе шукаць…

У полі зроку апынуўся нейкі юнак, судзячы па ўсім, ён ня спаў сутак трое (у адрозьненьні ад мяне). Акрамя паху ад яго … увагу прыцягнула сумішча за плячыма, дакладней надпіс на ёй. Загадкавыя сымбалі белага колеру трэба было яшчэ паспрабаваць прачытаць (той раніцай дадзеная працэдура была вельмі цяжкавыканальная), агулам, пакруціцца сынхронна зь ім мне яшчэ прыйшлося не адзін раз. Тры словы я чытаў даволі доўга, ладна, што хоць не расчараваўся. Паправіўшы сваю сантэхніку для вачэй, пазнаю літары беларускага альфабэту: «Настрадамус, аргазм, пурген».

Не памятаю сваёй першапачатковай рэакцыі, але вывад для сябе я зрабіў: «Ці то я за паўгады падрыхтаваўся да Менску, ці то Менск да мяне».

«Калі усё жыцьцё ясі сена,
то смак калбасы нейкі іншы»

Дабраўшыся да свайго «храма навукі», адразу ж зірнуў на расклад, трэба ж ведаць, калі з хахалямі зьнюхівацца. І тут мае вочы загарэліся злымі агеньчыкамі, які бывае толькі ў буйнапамешаных вар′ятаў і жанчын… Вучыцца мне, згодна раскладу, трэба было 30 дзён, без выходных, з 9–ай раніцы да 10–ай вечара… Дай бог здароўя таму, хто гэта доўга і ўпорна прыдумляў. І няхай працуе той кампутар, на якім гэта ўсё набіралі… трэсьні яго экран!

«Выхад зь безвыходнай сытуацыі
там жа дзе і ўваход»

Дазнаўшыся, што наша першая пара будзе праз гадзіну, да таго ж у іншым корпусе, я вырашыў пад корань вывучыць геаграфію гэтай «гузікавай фабрыкі», тым больш што патрэба падкрадалася.

Неўзабаве ўбачыў дзьве запаветныя шыльды на дзьвярах (дакладней сказаць, дзьве знаёмыя — запаветная адна); перад імі я замер… На адной дзьверы прыладжана кардонная дурылка ў выглядзе дзяўчыны ў ружовай спадніцы, а на іншай сабепадобнай — таксама папяровая хрэнь — у такой самай спадніцы. Адзін на аднаго (дзьверы і я) мы глядзелі вельмі доўга. Хто здасца? У нейкі момант я нават забыўся на тое, чаго хацеў. Птушка здалася першая. З ганарлівым поглядам і сьмелым крокам я рвануў наперад (у якія дзьверы, спадзяюся, удакладняць ня трэба). Мне пашчасьціла (а можа, наадварот), але бліжэйшыя тры хвіліны я быў сам сабе кампанія. Выйшаўшы зь «сьвятыні», падумаў (нешта часта я думаю): «Патрэбнік, відаць, для «правільных» парняг. Толькі ж дзе яны?»

Перабраўшыся транспартна–палавым шляхам з аднаго корпуса ў іншы (без прыгод), забіўшыся на апошні шэраг, усунуўшы ў адно вуха FM–калыханку, а іншае накрыўшы левым крылом, я прыняўся юрліва ўяўляць надыходзячы вечар…

«Вы представляете себе парижских женщин
С шеей разжемчужиной, разбрильянтенной рукой…
Бросьте представлять. Жизнь жёстче.
У моей парижанки вид другой»

Першым з адгукнуўшыхся «братоў» быў Стась. Памятаецца мне момант, калі я атрымаў яго фотку — прафэсійна, з густам, амаль незаўважны некарэктна выкананы лічбавы мантаж. О! Гэта таксама мая стыхія! Адразу ўцяміў, што каляровае фота і чорна–белае жыцьцё далёка адзін ад аднаго не ўбягаюць. Гэта было першае, што я ўцяміў. Другім адкрыцьцём стала тое, што Стась — гэта студэнцкі псэўданім, а сапраўднае імя Вася (тут у мяне ўяўленьне запрацавала).

Ітак, пасьля адсыпаньня і высыпаньня на твары пабочна–чыгуначных эфэктаў (ці дэфэктаў), я тэлефаную «абранаму» і дамаўляюся аб сустрэчы. Майму званку Вася (пашанцуе ж некаторым зь імечкам…) надзейна ўзрадваўся. Калі адной рукой ён трымаў тэлефон, цікава, дзе была другая?

Як дабрасумленны, а галоўнае сапраўдны студэнт, я адлятаю зь лекцыяў. І правільна! Колькі ж можна спаць!? Трэба ж «першы сталічны вопыт», але хаця б убачыць.

21:00. Уваход у БДУ. Я люблю зпазьняцца на хвілін 5–7. Спэцыяльна! Гляджу — фігурка «мужчынкі» ў кажуху, з шэрым чэпчыкам на «даху» і, відавочна, кагосьці выглядаючага ўдалечыні за мной… 15 мэтраў, 10 мэтраў, 5 мэтраў… Стась? Ой! Вася? (Хаця сёньня гэта адно і тое ж).

Першы «вопытны ўзор» трапіўся гадкоў 30–і, шчыльнага цельца і да таго ж гультаявата гаманкі, з гэтага бліжэйшыя 20 хвілін я, як радыёпрымач, размаўляў сам з сабой. Хаця ўсё ж атрымалася высьветліць, што ён урач. Якія часткі цела рамантуе не сказаў, але запэўніў — добры ўрач.

— Неяк не люблю я нашу мэдыцыну, да і нічога аб ёй ня ведаю… — чырыкнуў Верабей.

– І ня трэба! Мэдыцына сама з табой усё зробіць! — некалькі асабліва мовіў «лекар», двухсэнсоўна паглядзеўшы на мяне…

– Ха–ха! — нахабна і цынічна прагучала яму ў адказ.

Далей наступіла хвіліна маўчаньня.

— А паехалі да мяне ў госьці… — Вася не пасьпеў дагаварыць.

– Я не люблю гарбату!

– Ты заўсёды адказвае на два пытаньні наперад?

– Калі так доўга думаюць — так!

– Кава?

– Паехалі!

Прыязджаем… Не пераношу ідэальнага парадку ў кватэры (да і ў галаве таксама). Жыве творчая бязладзіца! Да і бязладзіца таксама няхай жыве! Чуецца брэх сабакі. Так, усё зразумела… ад суму ў яго сабака! А сабак я таксама не люблю. Сабака — ў адзін твар з гаспадаром. Прычым яму 9 год, а ён таксама ўсё адзін! За 9 год я б ад суму помер… 9 разоў.

«У гэтым сэзоне што…?
Асабліва модныя вечныя каштоўнасьці?»

— Пойдзем у пакой… напэўна, — па звычцы кажа ён.

— Не, мне імпануе кухня, я на ёй вырас.

— Кавы няма! — радасна паведамляе Васілёк.

— Аб гэтым я ведаю лепш за цябе!

Зьдзіўленае маўчаньне…

– Ладна, я згодны на гарбату… бяз цукру! — катэгарычна выплёўваю гэтыя словы.

… і тут жа ўзгадваю, як сёньня мяне ў напалову сонным стане паклікала пагутарыць спадарыня выкладчыца.

– Скажыце, — далей я чую свае імя і імя па бацьку, — а што вам не падабаецца зь ежы?

Пытаньне забіла мяне пры спробе зьбегчы.

«Жанчына ніколі не пераблытае
што ў жыцьці галоўнае»

Канешне, пасьля ўсе зразумелі, што мяне на пляцоўку лепей не выпускаць, бо тады я як рыба ў любімай затоцы. Мяне адтуль ня вылавіш!

«Я ўвогуле чалавек не пераборлівы, люблю ўсё, а ненавіджу: малочны суп, усё салодкае і какосы… ў любым выглядзе!» З задніх шэрагаў чуецца жаночы голас: «Свалата, я іх ніколі ня ела!». Гэта яшчэ добра, што я не сказаў, што ў мяне алергія на беларускіх дзяўчат. Хаця сустракаюцца зрэдку выключэньні.

Як кажа мая маман: «Ты толькі на маіх сяброўках мог бы такія грошы зарабляць!». Яна мае рацыю — мог бы, але не магу. Ад жанчын бальзакаўскага ўзросту выпадала ня раз уплаў уцякаць…

«Сьпярша, мужчынскі быў створаны пол
Пасьля, скончыўшы школу…
Творца сусьвету перайшоў
Да найцудоўнейшага полу!»

Гарбату я піў сапраўды бяз цукру і спрабаваў растлумачыць гаспадару жыльля, што цукар — харчовае скажэньне… Не атрымалася.

«Вялікія порцыі салодкага вядуць да перанасычанасьці!»

Гледзячы на Васю, задавальненьня я не атрымліваў. Я паглядзеў на гадзіньнік… 22:30!

— Мне пара.

– Я не трымаю…

– Яшчэ чаго не хапала!

– Хаця ты можаш жыць у мяне, адзін пакой вольны.

Але не — шапнулі мазгі, ужо лепей у «пакоі маці і дзіцяці» начаваць.

Вася мяне суцяшаў, што, маўляў, фотка была зроблена даўно…

– Да хуткай сустрэчы! — кажу я і зыхожу назаўсёды, ведаючы, што Стасёк будзе жыць да наступнай паломкі.

«Празь мяне прайша тысяча хлопцаў
і яшчэ столькі ж пройдзе!»
(казаў мой ваенрук)

Іду дахаты, дзе мяне прытулілі на тры дні. Цемра! Замаруджваю спэцыяльна крок. Хачу аб усім раськінуць. Іду і думаю: «Няўжо «субраты» па чалавечым родзе, на жаль, усе такія…»

«У аптэчцы з усіх сродкаў варта выбіраць лепшае,
а ня тое, якое пад рукой»

Першая таблетка захраснула папярок горла, не пасьпеўшы пазнаёміцца з гляндамі. Кажуць, клін клінам вышыбаюць… Гэтую гадасьць трэба было тэрмінова прапхнуць любым недасяжным пакуль сродкам. Ладна, адну ноч ад удушша не памру, а заўтра які–небудзь ёршык знойдзецца, ім і прапхну…

2002 год
Канец другой часткі
Працяг будзе…

Пераклаў з расейскай Алег Астрэйка

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte