Сёння 8 кастрычніка
Навіны

РМГА «Встреча» пачынае праграму падтрымкі для геяў і іншых мужчынаў, якія маюць сэкс з мужчынамі

РМГА «Встреча» пачынае праграму падтрымкі для геяў і іншых мужчынаў, якія маюць сэкс з мужчынамі

РМГА «Встреча» мае вялікі досьвед аказаньня інфармацыйнай і псіха–сацыяльнай падтрымкі геям і іншым мужчынам, якія маюць сэкс з мужчынамі (МСМ). Да канца мінулага году гэтая работа была накіраваная толькі на прафілактыку заражэньня ВІЧ. З сакавіка 2008 года, у дадатак да прафілактыкі, РМГА пачынае новую праграму, задачай якой зьяўляецца разьвіцьцё падтрымкі для тых МСМ, хто інфікаваны ВІЧ.

Афіцыйна ў Беларусі 30 мужчынаў заразіліся ВІЧ ад сваіх сэксуальных партнэраў–мужчын, але ў рэальнасьці гэтая лічба можа быць значна большай: шматлікія з ВІЧ–пазітыўных МСМ асьцерагаюцца гаварыць з эпідэміёлагамі аб сваім сэксуальным жыцьці.

У РМГА «Встреча» гатовыя аказваць падтрымку і дапамогу, паставіўшы галоўнай умовай бясьпеку тых, хто зьвяртаецца да іх за дапамогай, строгую прыватнасьць усёй працы.

«Мы зьвяртаемся да ўсіх МСМ, хто ведае аб наяўнасьці ў сябе ВІЧ–інфекцыі, або мае ў сваім блізкім асяродзьдзі ВІЧ–дадатных геяў, з прапановай зьвязвацца з намі, каб больш даведацца аб магчымай падтрымцы для тых, хто жыве зь ВІЧ.

Мы прапаноўваем ВІЧ–пазітыўным мужчынам, якія маюць сэкс з мужчынамі:

— удзел у сэмінарах па пытаньнях захаваньня здароўя пры ВІЧ–інфекцыі;

— удзел у групах псыхалягічнай падтрымкі і групах узаемадапамогі;

— індывідуальную псыхалягічную дапамогу;

— бясплатнае прадастаўленьне сродкаў прафілактыкі заражэньня венерычнымі захворваньнямі, гепатытамі В і С, і паўторнага заражэньня ВІЧ–інфекцыяй.


Усе паслугі прадастаўляюцца на ўмовах строгай прыватнасьці!

Чакаем паведамленьняў і званкоў ад Вас.


Э–пошта: vstrecha (at) hotbox.ru

Мабільныя тэлефоны:

+375(29) 778–36–08 («МТС»),

+37529 688–36–08 («Velcom»)
»
— гаворыцца ў прэс–рэлізе РМГА «Встреча».

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte