|
|
|
|
Сёння 22 траўня
|
РМГА «Встреча» пачынае праграму падтрымкі для геяў і іншых мужчынаў, якія маюць сэкс з мужчынаміРМГА «Встреча» мае вялікі досьвед аказаньня інфармацыйнай і псіха–сацыяльнай падтрымкі геям і іншым мужчынам, якія маюць сэкс з мужчынамі (МСМ). Да канца мінулага году гэтая работа была накіраваная толькі на прафілактыку заражэньня ВІЧ. З сакавіка 2008 года, у дадатак да прафілактыкі, РМГА пачынае новую праграму, задачай якой зьяўляецца разьвіцьцё падтрымкі для тых МСМ, хто інфікаваны ВІЧ. Афіцыйна ў Беларусі 30 мужчынаў заразіліся ВІЧ ад сваіх сэксуальных партнэраў–мужчын, але ў рэальнасьці гэтая лічба можа быць значна большай: шматлікія з ВІЧ–пазітыўных МСМ асьцерагаюцца гаварыць з эпідэміёлагамі аб сваім сэксуальным жыцьці. У РМГА «Встреча» гатовыя аказваць падтрымку і дапамогу, паставіўшы галоўнай умовай бясьпеку тых, хто зьвяртаецца да іх за дапамогай, строгую прыватнасьць усёй працы. «Мы зьвяртаемся да ўсіх МСМ, хто ведае аб наяўнасьці ў сябе ВІЧ–інфекцыі, або мае ў сваім блізкім асяродзьдзі ВІЧ–дадатных геяў, з прапановай зьвязвацца з намі, каб больш даведацца аб магчымай падтрымцы для тых, хто жыве зь ВІЧ. |