Сёння 24 кастрычніка
Грамадзтва

Рэдактар беларускага гей-самвыдату "ПССС" раскрывае ўсім свой твар

Рэдактар беларускага гей-самвыдату

Традыцыйны панятак «плешка» не зусім падыходзіць для азначэння месца збору гомасэксуалаў у цэнтры Мінску. Буйнейшае месца збору гомасэксуалаў у Беларусі знаходзіцца ў самым цэнтры Мінску, каля фасаду Дома афіцэраў, непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы і Адміністрацыі Прэзідэнта. На мінскай плешцы, якую прынята называць «Панікоўка», асноўная мэта – гэта не знаёмства для сэксу, мінская плешка мае збольшага сацыяльна-культурны характар і выконвае ролю своеасаблівай субкультурнай тусоўкі, нефармальнага кам’юніці-цэнтра.

А ў верасні мае споўніцца год ад выхаду першага нумара панікоўскага самвыдату – газеткі «ПССС: паниковские слухи сплетни скандалы». За гэты час ужо выйшла 16 нумароў і некалькі дадаткаў. Сёння вашай увазе размова з галоўным рэдактарам «ПССС» Аляксандрам Міронавым, вядомага ў інтэрнэте пад мянушкай AnsOli. Сашу зараз толькі 19 год, а ствараць гей-самвыдат ён пачаў у 18. Раней галоўны рэдактар самвыдату хаваў сваю асобу, але з нядаўняга часу вырашыў раскрыцца ці па ўласным жаданні, ці хавацца проста ўжо стала немагчыма.

Безумоўна, наяўнасць на месцы збору гомасэксуалаў у Мінску свайго самвыдату ёсць беларускім і усходнееўрапейскім культурным феноменам. Бадай, вы не шмат падобных выпадкаў знойдзеце на постсавецкай прасторы. Бо да ўсяго «ПССС» - гэта не проста ўлётачка, гэта перыядычнае выданне, якое за год выдання знайшло і свайго чытача, і паспела нарабіць шуму ў вузкіх колах, і стаць распазнавальнай крыніцай інфармацыі для часткі супольнасці. Пытанне даверу да гэтай крыніцы - гэта ўжо іншае пытанне.

ГейБеларусь задала Аляксандру пытанні аб тым, як усё пачыналася, адкуль узнікла ідэя і якую мэту пераследвала, і што плануецца рэдакцыяй «ПССС» у будучыні.

ГейБеларусь: AnsOli, хто, калі, як і для чаго прыдумаў «ПССС»?

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Гэтая ідэя, рабіць падобны самвыдат, узнікла ў мяне ў галаве прыблізна год таму. Мне хацелася стварыць нешта цікавае, смешнае, каб зоркі тусоўкі і арганізатары гей-вечарын паглядзелі на сябе з крытычнага, сатырычнага, гумарыстычнага боку, даць права выбару, аналізу і ацэнкі. Зараз каманда паболела, з’явіўся і памочнік, які праўда хавае сваю асобу, і кур’еры, якія распаўсюджваюць «ПССС».

Аляксандр Міронаў (AnsOli), галоўны рэдактар самвыдату «ПССС»:
Рэдактар беларускага гей-самвыдату

ГейБеларусь: Часам героі-ахвяры публікацый «ПССС» сцвярджаюць, што апублікаваная ў газетцы інфармацыя хлуслівая і мае характар плётак.

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Так, часам, сапраўды, такое бывала. Але матэрыялы атрымліваліся смешныя і папулярныя. Вельмі часта мы пытаемся дазволу ў тых, пра каго пішам загадзя хлуслівы/правакацыйны артыкул. Часам «ахвяры» пагаджаюцца на такія публікацыі самастойна.

Здараецца мы проста падаем крытыку як скандал.

Бывае, што крыўдзяцца на праўду.

Не буду адмаўляць, канешне, што «ПССС» умысна робіцца трошку з «жоўтым» адценнем і тое, што героямі сваіх публікацый мы ўмысна робім вядомых у ЛГБТ-тусоўцы асоб.

ГейБеларусь: Аб чым піша «ПССС», калі ў двух словах?

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Спачатку мы пачыналі пісаць аб папулярным сярод геяў «Клубе 6_А» і тых падзеях, якія адбываліся на Панікоўцы і пра тых людзей, якія там тусуюцца. Пасля мы пачалі пісаць і аб тым, што робіцца на іншых вечарынах, пачалі нават пісаць пра некаторыя ЛГБТ-падзеі. Але вось нядаўна Сяргей Геспер, арганізатар прыватных вечарын для гомасэксуалаў, папрасіў, каб ў «ПССС» больш не з’яўляліся ягоныя афішы. Безумоўна, мы так і зробім. Толькі вось некаторыя заўзятары Панікоўкі даведваюцца аб мерапрыемствах менавіта з «ПССС», шмат ёсць геяў, якія акрамя як на сайты знаёмстваў нікуды ў сеціве не зазіраюць, і яны чытаюць менавіта нашую друкаваную афішу.

Рэдактар беларускага гей-самвыдату

ГейБеларусь: Якая сетка распаўсюду «ПССС»?

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Выдаецца некалькі дзясяткаў друкаваных асобнікаў кожнага нумару, таксама мы валодаем базай з 40 падпісчыкаў, якія атрымліваюць «ПССС» на электронную скрыню. Мы маем свой сайт: www.psss-09.narod2.ru.

ГейБеларусь: Чаму «ПССС» не піша пра вакзальную плешку, дзе таксама збіраюцца геі?

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Не пішам, бо пра вакзальную плешку няма што пісаць, там збіраюцца выключна, каб набухацца і патрахацца, ніякіх цікавых і вясёлых падзей там не адбываецца. Знаёмствы там таксама ніякія, бо людзі адпаведныя.

ГейБеларусь: Якія планы на будучыню?

Аляксандр Міронаў (AnsOli): Магчыма, будзем прасоўваць «ПССС» у рэгіёны. Гей-тусоўка ёсць паўсюль. Магчыма, закуцім нейкую імпрэзу-прэзентацыю «ПССС» з нагоды вераснёвай гадавіны самвыдання.

ГейБеларусь: Дзякуем за размову. Поспехаў вашай камандзе, развіцця, новых творчых, крэатыўных і шчырых ідэй!

Сайт самвыдання «ПССС»: psssby.narod2.ru

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 12)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte